Беларускі народны роспіс на шкле

від народнай дэкаратыўнай размалёўкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі народны роспіс на шкле
Remove ads

Белару́скі наро́дны ро́спіс на шкле́, таксама відзік[1], мн. л. відзікі[2] — від народнага дэкаратыўнага роспісу, распаўсюджаны ў Беларусі з канца XIX стагоддзя да 1980-х гадоў[3], карціны напісаныя фарбай на шкле. Народны роспіс на шкле створаны і распаўсюджваўся ў вясковым асяроддзі. Часта адносіцца да наіўнага мастацтва, мае прыкметы кічу, але некаторыя творы напісаныя на больш высокім мастацкім узроўні[4]. Уключаны ў спіс нематэрыяльна-культурных каштоўнасцей Беларусі 20 сакавіка 2023 года[5].

Thumb
Відзік з Лунінецкага раёна (Заходняе Палессе). Невядомы аўтар.
Remove ads

Назва

Для назвы народнага роспісу на шкле ў асобных рэгіёнах распаўсюджана слова «відзік». Паходзіць ад польскага слова widok (від, перспектыва, пейзажны малюнак), пры гэтым суфікс -ok заменены на беларускі -ік (з памяншальна-ласкальным адценнем)[1].

Гісторыя

Гэты від мастацтва мае даўнія традыцыі і ў першую чаргу звязаны з развіццём шкларобства[6]. У Цэнтральнай Еўропе пачатак развіцця жывапісу на шкле адносіцца да XVIII стагоддзя. Цэнтрамі, дзе актыўна фарміраваліся нацыянальныя школы жывапісу на шкле, з’яўляліся Аўстрыя, Германія, Польшча, Румынія, Славакія[6]. Менавіта адсюль гэтая прадукцыя распаўсюджвалася па Усходняй Еўропе, пераходзіла граніцы Польшчы, Украіны і дасягала Беларусі. Натуральна, хваля такога мастацтва, даходзячы да нашай краіны, амаль што затухала, а вось Польшча і ў меншай ступені Украіна актыўна пераймалі вопыт і майстэрства роспісу на шкле, станавіліся своеасаблівымі цэнтрамі яго развіцця. У Польшчы такімі цэнтрамі былі Селезскі, Сцінскі і іншыя раёны, дзе знаходзіліся заводы па выпрацоўцы шкла[6].

На тэрыторыі Беларусі роспіс на шкле развіваўся пераважна ў паўднёвых і паўднёва-заходніх рэгіёнах, якія межавалі з Украінай і Польшчай. Але самі творы як рыначны тавар шырока распаўсюджваліся ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі[6]. Гэты від мастацтва не патрабаваў вялікіх матэрыяльных і фізічных выдаткаў ад творцаў, як, напрыклад, маляваныя куфры або дываны. Ён адрозніваўся больш шырокімі магчымасцямі тыражавання, выканання па заказу пакупнікоў, транспарціроўкі з аднаго месца ў другое[6].

Remove ads

Апісанне

Паводле прызначэння карціны падзяляюцца на тры віды: абразы, інтэр’ерныя карціны розных жанраў, карціны-рамкі для фатаграфій[7][8]. Абразоў сярод твораў народнага роспісу на шкле найменшая колькасць, пераважаюць выявы Божай Маці з сынам. Інтэр’ерныя карціны маюць вялікую разнастайнасць паводле сюжэтаў: выявы кветкавых букетаў, галубоў і іншых птушак над кветкамі, катоў, прыгожых жанчын, закаханых пар, копіі сюжэтаў вядомых карцін (напрыклад, «Асілкі» Віктара Васняцова) і г.д. Карціны-рамкі для фатаграфій маюць пустыя ад фарбы акенцы, у якія з адваротнага боку шкла ўстаўлены фотаздымкі.

Мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская паводле стылістыкі і тэхнікі выканання дзеліць роспіс на дзве групы: набліжаныя да народнай дэкаратыўнай традыцыі і індывідуальныя паводле манеры выканання карціны, і ўніфікаваныя паводле кампазіцыі і абагуленыя паводле малюнку карціны, у сюжэтах і вобразах якіх ёсць кічавая плынь і капіравальны характар выканання[4].

Вядомыя майстры

Вядомымі майстрамі беларускага народнага роспісу на шкле ёсць[9][10][4]: Алена Васілеўская (в. Здзітава, Бярозаўскі раён), Алена Макоўчык (в. Совіна, Бярозаўскі раён), В. Жуковіч (в. Спорава, Бярозаўскі раён), Лідзія Доўгер (вядомая найперш расфарбоўваннем куфраў, в. Агова, Іванаўскі раён), Валянціна Вакульчык (в. Касцюкі, Бярозаўскі раён), Васіль Калінін (в. Дубіца, Брэсцкі раён), Іосіф Мысліцкі (в. Сейлавічы, Нясвіжскі раён), Аляксандра Кутняя (в. Дамарацкія, Клецкі раён).

Remove ads

Захаванне і ахова

Творы беларускага народнага роспісу на шкле захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Вілейскім краязнаўчым музеі, Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе», фондах аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»[2].

20 сакавіка 2023 года традыцыйнаму роспісу на шкле ў горадзе Бярозе, аграгарадку Спораве, аграгарадку Стрыгінь Бярозаўскага раёна і горадзе Пружаны, вёсцы Слабудка, вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads