Спорава
аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спо́рава[1] (трансліт.: Sporava, руск.: Спорово) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Спораўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Паселішча месціцца на паўночна-заходнім беразе Спораўскага возера, за 33 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, за 135 кіламетраў ад Брэста, за 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Гісторыя
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1017 чалавек у 226 дварах[2]. У 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 224 дамы, забіта 4 чалавекі[2].
У 1940—1988 гадах цэнтр Здзітаўскага сельсавета.
Насельніцтва
- 1359 жыхароў, 440 двароў (2001)[3]
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Палац культуры
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
Каля вёскі 2 стаянкі эпохі неаліту.
Свята-Ануфрыеўская царква — мураваны праваслаўны храм, асвечаны ў 2013 годзе.
Нематэрыяльная спадчына
20 сакавіка 2023 года традыцыйнаму роспісу на шкле ў горадзе Бярозе, аграгарадку Спораве, аграгарадку Стрыгінь Бярозаўскага раёна і горадзе Пружаны, вёсцы Слабудка, вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі[4].
Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які практыкуецца па сёння.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads