Беларусь на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел з моманту яго заснавання ў 2003 годзе, і да 2020 года ўключна. З'яўляецца двухкратным пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах. Акрамя таго Беларусь 10 разоў уваходзіла ў топ-5 на конкурсе і толькі тры разы аказвалася па-за дзясяткай лепшых. Арганізацыю нацыянальных адбораў (а ў 2010 і 2018 гадах — і самога конкурсу) праводзіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Конкурс трансляваўся штогод на тэлеканале Беларусь 1 і на спадарожнікавым канале Беларусь 24. Песні на дзіцячым «Еўрабачанні» краіна прадстаўляла, у асноўным, на рускай мове.
28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу дарослага конкурса 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі з прычыны парушэння правоў чалавека ў краіне, бягучага пераследу апазіцыі і інфармацыйнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыма Белтэлерадыёкампаніяй. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[1]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам, у тым ліку і ў «Дзіцячым Еўрабачанні»[2]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[3].
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Беларусь атрымала 1848 балаў.
Remove ads
Удзел
| Пераможца | |
| Другое месца | |
| Трэцяе месца | |
| Чацвёртае месца | |
| Пятае месца | |
| Апошняе месца | |
| Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Remove ads
Правядзенне конкурсу ў краіне
Фотагалерэя
- Ксенія Сітнік у Хаселце (2005)
- Андрэй Кунец у Бухарэсце (2006)
- Аляксей Жыгалковіч у Ротэрдаме (2007)
- Ілля Волкаў у Кіеве (2013)
- Руслан Асланаў у Сафіі (2015)
- Даніэль Ястрамскі ў Мінску (2018)
Зноскі
- EBU EXECUTIVE BOARD AGREES TO SUSPENSION OF BELARUS MEMBER BTRC. European Broadcasting Union (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 May 2021. Праверана 28 May 2021.
- Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. euroradio.fm (30 чэрвеня 2021).
- BTRC: Suspenzija traje tri godine (харв.). eurosong.hr (27 жніўня 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- Meet them: the hosts of Junior 2010!. JuniorEurovision.tv (6 верасня 2010). Праверана 6 September 2010.
- Meet the hosts of Junior Eurovision 2018!. junioreurovision.tv. European Broadcasting Union (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 October 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
