Лейла Рызванаўна Ісмаілава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лейла Рызванаўна Ісмаілава
Remove ads

Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, Мінск) — амерыканская распрацоўшчыца віртуальнай моды, мадэль. Раней — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.

Хуткія факты Лейла Ісмаілава, Лейла Ісмаілава. Фота Радэліа Астудзіла (англ.) (бел.. ...

З 2016 года жыве і працуе ў ЗША[1].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 28 ліпеня 1989 года ў Мінску ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца Азербайджана, і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было тры гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу. Маці з трыма дзяцьмі вярнулася ў Мінск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакай, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[2].

У 2010 годзе па стыпендыяльнай праграме Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымалася таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучалася ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (Лос-Анджэлес, ЗША).

«...Паступова я стала пагружацца ў свет лічбавай моды, якая мне вельмі блізкая. Мы можам выказваць сябе праз віртуальнае адзенне, прыбірацца, выстаўляць фота ў сацсетцы. І разам з тым не купляць матэрыяльныя рэчы, скарачаючы спажыванне і забруджванне навакольнага асяроддзя

— Л. Р. Ісмаілава, з інтэрвію[3].

Remove ads

Сям’я

Асноўныя тэлепраграмы

У музычных кліпах

Мадэль

Узнагароды і прэміі

  • Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г.
  • Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. у намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».

Зноскі

  1. [https://web.archive.org/web/20131102233736/ Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Caroline Monick Silk Scarves Collection 2013 // Caroline Monick (англ.) (фр.)](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 31 кастрычніка 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads