Беларусь 24
канал тэлебачання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамерцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 года дзеля інфармацыйнай сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Пры выкарыстанні спадарожнікавай антэны з канвертарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсівер са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).
Мэтамі, пастаўленымі пры стварэнні тэлеканала «Беларусь-ТБ», былі: пашырэнне беларускай інфармацыйнай прысутнасці на постсавецкай прасторы і ў свеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаванне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.
Канал мае дагаворы на рэтрансляцыю з 335 кабельнымі аператарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаў свету. Сумарная аўдыторыя тэлеканала па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. рускіх у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе, Уладзіміры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве і інш[1].
Remove ads
Перадачы
- 24 пытанні Архівавана 26 снежня 2012.
- Карані Архівавана 8 студзеня 2013.
- Палескі пачастунак Архівавана 7 студзеня 2013.
- Сакрэт фірмы Архівавана 21 лістапада 2012. (серада і пятніца; аўтары Наталля Кацько і Алена Некрашэвіч)
- Скарбніца Архівавана 6 студзеня 2013.
- Тысячагоддзе Архівавана 8 студзеня 2013.
- Размаўляем па-беларуску
Спадарожнікі
- «Hot Bird» (Еўропа): арбітальнае размяшчэнне — 13° усходняй даўгаты, частата — 11200 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць патоку — 5787 кілазнакаў/сяк., папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
- «Galaxy 19 » (Паўночная Амерыка): арбітальнае размяшчэнне — 97° заходняй даўгаты, частата — 11898 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць — 12'000 кілазнакаў/сяк., мадуляцыя — квадратурная, папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
- «Express-АМ22» (Заходняя Азія, Еўропа): арбітальнае размяшчэнне — 53° усходняй даўгаты, частата — 11161 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць — 5787 кілазнакаў/сяк., папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
Remove ads
Гісторыя
У маі 2004 года праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз спадарожнік «Інтэлсат 904», вобласць ахопа якога ўключала еўрапейскую частку Расіі[2]. У ліпені галоўным прадзюсарам стваранага міжнароднага тэлеканала «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага[3].
1 лютага 2005 года пасля выпрабавальнага вяшчання адбылося адкрыццё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзін штосутачнага вяшчання складалі перадачы «БТ-1» і «Лад», мастацкія і дакументальныя фільмы «Беларусьфільма» і «Белвідэацэнтра». Тэлесігнал пашырыўся на Украіну і краіны Балтыі і дастаўляўся 1 мільёну кабельных абанентаў[4]. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчанне да 17 гадзін на Азербайджан, Арменію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвегію, Туркменістан, Узбекістан, Фінляндыю і Швецыю[5]. На 14 ліпеня вяшчанне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краін[6]. 1 жніўня вяшчанне пашырылася на Прыднястроўе[7]. На 18 лістапада вяшчанне тэлеканала вялося ў кабельных сетках 12 краін з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў[8].
На пачатку красавіка 2006 года Урад Літвы спыніў вяшчанне тэлеканала кабельнымі аператарамі праз меркаванае распаўсюджванне дэзынфармацыі[9], аднак у кастрычніку вяшчанне аднавілі праз суд. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амерыканцаў[10].
7 мая 2007 года пачалося вяшчанне праз спадарожнік «Экспрэс-АМ22 »[11][12]. На 28 верасня 2007 года тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабельнай сетцы 13 дзяржаў[13].
На 26 студзеня 2008 года тэлеканал меў 7 млн гледачоў[14]. З 28 сакавіка сігнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мексіку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу і Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасць з кампаніяй «France Télécom » (Парыж) пасродкам спадарожніка «Galaxy 25 » даччынага падраздзялення ў ЗША «GlobeCast World TV » (Нью-Ёрк)[15][16].
На 13 лютага 2009 года вяшчанне ажыццяўлялася на 50 краін для больш як 220 млн гледачоў[17]. 14 снежня пачалося кругласутачнае вяшчанне ў сетцы мабільнага тэлебачання Ізраіля.
На 1 лютага 2010 года тэлеканал перадаваўся ў кабельных сетках 15 краін. 1 сакавіка пачалося вяшчанне ў кабельнай сетцы Масквы. Таксама цягам года тэлеканал уключылі ў кабельныя сеткі Санкт-Пецярбурга і Екацярынбурга (Свярдлоўская вобласць, Уральская федэральная акруга). 19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчанне. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчанне ў Еўрапейскім Саюзе праз спадарожнік «Hot Bird». 1 студзеня 2013 г. тэлеканал змяніў назву на «Беларусь 24».
10 чэрвеня 2021 года канал быў забаронены да рэтрансляцыі ва Украіне: па выніках маніторынгу Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання выявіў паказ у эфіры праграм з удзелам акцёраў з пераліку асоб, якія ствараюць пагрозу нацбяспецы Украіны , а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасць і змяшчалі дэзінфармацыю[18]. Рэтрансляцыя канала вялася з ліпеня 2015 года[18].
Remove ads
Лагатып
Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — ужо другі.
- З 1 лютага 2005 года па 14 снежня 2008 года лагатып уяўляў сабою слова «БЕЛАРУСЬ», справа — абрэвіятура «ТВ» у чырвона-зялёнай каляровай гаме. Знаходзіўся лагатып у левым верхнім вугле.
- З 15 снежня 2008 года па сённяшні час змяніўся шрыфт слова «БЕЛАРУСЬ», справа «ляжачы» паўцыліндр, аформлены ў чырвона-зялёнай каляровай гаме, на цыліндры надпіс абрэвіятуры «ТВ». Знаходзіцца лагатып на тым жа месцы.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads