Беларусь 5

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусь 5
Remove ads

«Беларусь 5» — рускамоўны спартыўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлон, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей[1]. Сярод футбольных трансляцый — Прэм’ер-Ліга Англіі[2]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні[3]. Падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў (Алімпійскіх[4] і Еўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня.

Хуткія факты Краіна, Зона вяшчання ...
Remove ads

Гісторыя тэлеканала

Першапачаткова трансляцыя вялася толькі ў Мінску[5]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[6]. 1 снежня 2013 года канал быў дададзены да аналагавага пакета вяшчання МТІС[7]. Спартыўныя каментатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартыўная гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзмітрый Герчыкаў (баскетбол) і Павел Баранаў (футбол, бокс)[8][5]. У 2017 годзе прэзідэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасці канала[9]. 1 кастрычніка 2018 года распачалася трансляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[10].

Remove ads

Перадачы

  • Авертайм (аўтар Леанід Лекарэвіч);
  • Фактар сілы (аўтар і вядучы Павел Баранаў);
  • Час футболу (аўтар і вядучы Мікалай Хадасевіч).

Зноскі

  1. "Беларусь 5". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 30 сакавіка 2014.
  2. На час Алімпіяды канал «Беларусь 5» стаў кругласутачным. Белтэлерадыёкампанія (6 жніўня 2016).
  3. СМІ ў Беларусі(недаступная спасылка). Belarus.by (2 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  4. Беларусь 5 > Спартыўныя каментатары. Белтэлерадыёкампанія (2 жніўня 2019).
  5. Спартыўны канал «Беларусь 5. Інтэрнэт» пачаў працу. Белтэлерадыёкампанія (1 кастрычніка 2018).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads