Гульня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гульня — від непрадуктыўнай дзейнасці, звязаны з дзеяннямі, абмежаванымі правіламі, якія накіраваныя на стварэнне, развіццё і падтрымку працэсу ў вызначаных межах. Задача працэсу — даставіць удзельнікам шэраг перажыванняў і эмоцый, даць працэсы, у якіх можна набыць новы досвед праз непасрэдны практычны ўдзел. У жывёл імкненне гуляць назіраецца ў ювенільным перыядзе і знікае з часам сталення. Чалавек у гэтым адрозніваецца ад іншых жывёл тым, што захоўвае гульнявыя паводзіны доўга пасля сканчэння ювенільнага этапу развіцця.

Гульню варта адрозніваць ад працы, якая звычайна праводзіцца за заробак, і ад мастацтва, якое часцей за ўсё ёсць выразам эстэтычных і ідэалагічных памкненняў чалавека. Тым не менш, адрозненне паміж імі не з’яўляецца дакладным, і многія гульні таксама лічацца працай, як то прафесійныя віды спорту, або мастацтвам, як то пазлы і іншыя гульні.
Гульні звычайна звязаны з разумовай ці фізічнай стымуляцыяй, а часцей і з адным, і з другім. Многія гульні дапамагаюць развіць практычныя навыкі, служаць формай фізічных практыкаванняў ці іншым чынам выконваюць адукацыйную, сімуляцыйную або псіхалагічную ролю. Многія гульні паўсталі са старажытных часоў з абрадаў, але ў бытаванні яны на сёння ўспрымаюцца не як сродак былых вераванняў, а як сродак адпачынку і здабыцця карысных навыкаў.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Аведон, Эліёт; Сатан-Сміт, Браян, «Вывучэнне гульняў». (Філадэльфія: Wiley, 1971), перадрукавана Крыгерам, 1979. ISBN 0-89874-045-2
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гульня
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads