Ясяноўка (Манецкі павет)

вёска ў Манецкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясяноўка (Манецкі павет)map
Remove ads

Ясяноўка[2] (польск.: Jasionówka), традыцыйная беларуская назва Ясянёўка — вёска ў Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтр сельскай гміны Монькаўскага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2015 год — 764 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластока.

Хуткія факты Ясяноўка, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Ясянёўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабаве яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касцёл.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ясянёўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці (з 1842 года ў Гродзенскай губерні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ясянёўку занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясянёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года Ясянёўку акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Ясянёўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Ясянёўку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1878 год — 1452 чал.[4]; 1897 год — 1565 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 год — 1759 чал., з іх паводле веры 436 каталікоў, 7 праваслаўных, 1 евангеліст, 1306 іўдзеяў і 9 татараў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 480 палякаў, 1 беларус і 1278 яўрэяў[5]
  • XXI стагоддзе: 2015 год — 764 чал.

Славутасці

  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVII ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія
  • Сядзіба Валовічаў

Галерэя

Вядомыя асобы

  • Вацлаў Пянткоўскі (1902—1991) — беларускі каталіцкі святар, арганізатар нелегальнай духоўнай семінарыі.

У Ясянёўцы пахаваны Міхал Валовіч, удзельнік вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў.

Зноскі

  1. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 483.
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 14.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads