Беленскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беленскі палац (парт.: Palácio Nacional de Belém) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Партугаліі. Размешчаны ў лісабонскім раёне Белен у непасрэднай блізасці ад манастыра іеранімітаў і рэкі Тэжу. Палац быў закладзены ў XVI ст. прынцам Мануэлем. Фасад складаецца з пяці падобных па архітэктуры будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных графамі Авейрэш. У XVIII ст. палац набыў кароль Жуан V, які абнавіў у найноўшым гусце ўсе яго інтэр’еры. Каралева Марыя арганізавала пры палацы невялікі звярынец і прыбудавала да яго манеж (цяпер — Дзяржаўны музей экіпажаў). У 1902 г. на плошчы перад палацам адкрыўся мармуравы помнік Вялікаму Альбукерку.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads