Марыя I (каралева Партугаліі)

каралева Партугаліі (1777—1816) From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя I (каралева Партугаліі)
Remove ads

Марыя I (поўнае імя парт.: Maria Francisca Isabel Josefa Antónia Gertrudes Rita Joana de Bragança; 17 снежня 1734, Лісабон — 20 сакавіка 1816, Рыа-дэ-Жанэйра) — каралева Партугаліі (17771816). Вядомая таксама як Марыя «Набожная» (у Партугаліі) ці Марыя «Вар’ятка» (у Бразіліі), першая кіруючая каралева Партугаліі. Старэйшая з чатырох дачок Жазэ I і яго жонкі Марыяны Вікторыі.

Remove ads

Сям’я і дзеці

У чэрвені 1760 года Марыя ажанілася са сваім дзядзькам, малодшым братам яе бацькі, донам Педру (17171786), які аўтаматычна стаў каралём-кансортам Педру III пасля яе ўзыходжання на прастол. Дзеці:

  • Жазэ (17611788), ажаніўся ў 1777 годзе з малодшай сястрой сваёй маці — прынцэсай Бенедыктай Партугальскай (17461829). Шлюб быў бяздзетным;
  • Жуан Франсіска (1763),
  • Марыя Ізабела (17661777),
  • Жуан VI (17671826), кароль Партугаліі (1816—1826),
  • Марыяна (17681788),
  • Марыя Клеменціна (17741776).
Remove ads

Кіраванне

У лютым 1777 года, пасля смерці бацькі, Марыя была абвешчана каралевай Партугаліі разам з мужам, каралём-кансортам Педру III. Перш за ўсё каралева звольніла прэм’ер-міністра маркіза дэ Памбала, які набыў вялікую ўладу пры яе бацьку.

1 кастрычніка 1777 года ў палацы Ла-Гранха Марыя I падпісала новы мірны дагавор, які паклаў канец Іспана-партугальскай вайне 1776—1777 гадоў.

Найбольш значнымі падзеямі яе кіравання былі членства Партугаліі ва Узброеным нейтралітэце з ліпеня 1782 і саступка Аўстрыяй Партугаліі ў 1781 годзе заліва Мапуту.

Каралева Марыя пакутавала ад рэлігійнай маніі і меланхоліі, што пасля 1799 года зрабіла яе няздольнай да выканання каралеўскіх абавязкаў. Рэгентам пры ёй да самай яе смерці быў сын Жуан.

Напалеонаўскія войны

Адмова Партугаліі ў 1807 годзе далучыцца да кантынентальнай блакады Вялікабрытаніі паслужыла апошняй кропляй у і так нялёгкіх іспана-партугальскіх адносінах. Іспанія, якая была пад уладай Францыі, уварвалася ў Партугалію на чале з генералам Жуно. Па патрабаванні брытанскага ўрада ўся каралеўская сям’я збегла ў Бразілію і ўсталявала ўрад у выгнанні ў Рыа-дэ-Жанэйра. 23 снежня Жуно афіцыйна стаў галоўнакамандуючым Арміяй Партугаліі. 1 лютага 1808 года Напалеон прызначыў яго генерал-губернатарам Партугаліі, фактычна зрабіўшы Жуно кіраўніком новай васальнай тэрыторыі французскай імперыі.

1 жніўня 1808 года брытанскі генерал Артур Уэлінгтан высадзіў у Лісабоне брытанскую армію і такім чынам пачаў вайну на Пірэнейскім паўвостраве.

25 верасня 1808 года генерал Джон Мур быў прызначаны камандуючым англійскім экспедыцыйным корпусам (каля 35 тыс. чал.) у Партугаліі. 16 студзеня 1809 года англічане былі разгромлены ў бітве пры Ла-Каруньі, а Джон Мур загінуў.

У 1815 годзе ўрад рэгента прысвоіў Бразіліі статус каралеўства, і Марыя была абвешчана Каралевай Партугаліі і Бразіліі. Калі Напалеон быў нарэшце пераможаны ў 1815 годзе, Марыя і яе сям’я засталіся ў Бразіліі. Там Марыя памерла 20 сакавіка 1816 года. Пахавана ў Лісабоне ў Базіліка-да-Эштрэла

Яе сын-рэгент афіцыйна стаў каралём Жуанам VI.

Remove ads

Зноскі

  1. Maria I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Dona Maria I de Bragança, Rainha de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads