Белуджыстан (правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белуджыстан (правінцыя)map
Remove ads

Белуджыста́н (урду, белудж.: بلوچِستان, англ.: Balochistan) — найбуйнейшая правінцыя Пакістана. Займае большую частку гістарычнай вобласці Белуджыстан. Агульная плошча — 347 190 км². Насельніцтва (2011 г.) — 7 914 тыс. чал. Адміністрацыйны цэнтр — Квета.

Хуткія факты Белуджыстан, Краіна ...

Правінцыя Белуджыстан была ўтворана 1 ліпеня 1970 г. Значная частка яе тэрыторыі знаходзіцца на Іранскім нагор'і. На поўначы ў раёне Кветы пераважае горная мясцовасць (да 3487 м). Клімат пераходны ад умеранага (у гарах) да засушлівага субтрапічнага і трапічнага.

Этнічны склад насельніцтва неаднастайны. На поўначы правінцыі ў сельскай мясцовасці пераважаюць пуштуны, белуджы і брагуі. На поўдні — белуджы. Прадстаўнікі этнічных меншасцяў (персы, сіндхі, хазарэйцы, пенджабцы, курды, узбекі, туркмены) жывуць у асноўным у гарадах або ў памежных раёнах. У 2005 г. у правінцыі знаходзілася 769 268 бежанцаў з Афганістана.

Белуджыстан багаты на карысныя выкапні — прыродны газ, вугаль, галіт, медзь, золата, парфір. Іх здабыча з'яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Іншыя галіны гаспадаркі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, транспарт і гандаль. Праз Белуджыстан праходзяць важныя транспартныя магістралі ў напрамку Ірана, Сінда і Афганістана. Далейшае развіццё транспартнай галіны звязана з будаўніцтвам глыбакаводнага порта ў Гвадары.

Хуткія факты Сімвал-жывёла, Сімвал-птушка ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads