Бельгійскае Конга
калонія Бельгіі на тэрыторыі сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бельгійскае Конга — калонія Бельгіі, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля таго, як 15 лістапада 1908 года кароль бельгійцаў Леапольд II прадаў Свабодную дзяржаву Конга бельгійскай дзяржаве, і да абвяшчэння незалежнасці Конга 30 чэрвеня 1960 года. На чале калоніі стаяў генерал-губернатар, які прызначаўся бельгійскім парламентам. Сталіцамі з’яўляліся гарады Бома (да 1926) і пазней Леапольдвіль; іншыя буйныя цэнтры — Стэнлівіль і Элізабетвіль.
Асноўная эканамічная дзейнасць была засяроджана ў правінцыі Катанга. Галоўным артыкулам прыбытку была здабыча карысных выкапняў. У гады нацысцкай акупацыі Бельгіі горнарудная прадукцыя Конга вывозілася ў Вялікабрытанію і ЗША[1]. У прыватнасці, менавіта ў Катанзе быў атрыманы уран для атамных бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі[2].
У 1921 г. баптысцкі прапаведнік Сымон Кімбангу заснаваў нацыянальна-вызваленчы рух кімбангізм пад лозунгам «Конга — кангалезцам». Спачатку гэта былі таемныя таварыствы, пасля вайны ім на змену прыйшлі культурна-асветніцкія супольнасці, прафсаюзы арганізацыі і палітычныя партыі.
На чале нацыянальна-вызваленчага руху сталі Патрыс Лумумба (Нацыянальны рух Конга) і Жазеф Касавубу (Альянс баконга).
Пасля здабыцця ў 1960 годзе незалежнасці Рэспубліку Конга ахапіў востры палітычны крызіс. Актывізаваліся сепаратысцкія сілы, былі абвешчаны Рэспубліка Катанга на чале з Маізам Чомбэ і дзяржава Паўднёвае Касаі на чале з Альберам Калонджы. Крызіс працягваўся 5 гадоў, да прыходу да ўлады Жазефа Мабуту. За гэты час у краіне гвалтоўнай смерцю загінула больш за 100 тыс. чалавек.[3]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads