Рэспубліка Конга (Леапольдвіль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліка Конга (фр.: République du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, якая існавала ў 1960—1964 гадах на месцы былога Бельгійскага Конга[1][2]. Затым назва была зменена на Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК), каб пазбягаць блытаніны з аднайменнай краінай, былой французскай калоніяй. Дагэтуль дзве дзяржавы адрознівалі па назвам сталіц — Бразавіль і Леапольдвіль (цяпер Кіншаса)[3].
Remove ads
Гісторыя
30 чэрвеня 1960 года бельгійскі кароль Бадуэн I абвясціў утварэнне незалежнай Рэспублікі Конга. Яе прэзідэнтам быў абраны Жазеф Касавубу, прэм’ер-міністрам — Патрыс Лумумба.
Незалежная палітыка Лумумбы выклікала незадаволенасць прыхільнікаў захавання цесных кантактаў з Бельгіяй. У выніку антыўрадавых пратэстаў і бунту ваенных прэм’ер быў фактычна адхілены ад улады. Скарыстаўшыся складанай унутрыпалітычнай сітуацыяй, лідары этнарэгіянальных партый Маіз Чомбэ і Альбер Каланджы абвясцілі аб адзяленні правінцый Катанга і Касаі. Тым часам Лумумба быў забіты. Начальнік генштаба кангалезскай арміі Мабуту Сесе Секо, пры падтрымцы Бельгіі і ЗША, здзейсніў дзяржаўны пераварот.
Прыхільнікі Лумумбы абвясцілі аб фарміраванні альтэрнатыўнага ўрада ў горадзе Стэнлівіль (цяпер Кісангані) на чале з Антуанам Гізенга. Для пераадолення крызісу ўлады ўключылі ў склад урада Гізенгу. У 1962—63 гадах адноўлены парадак у мяцежных правінцыях Катанга і Касаі. 1 жніўня 1964 года ўступіла ў сілу Канстытуцыя краіны, якая ўсталявала федэратыўны лад дзяржавы. Краіна была перайменаваная ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга.
З 1971 па 1997 год Дэмакратычная Рэспубліка Конга насіла назву Рэспубліка Заір.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads