Кісангані

горад у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга From Wikipedia, the free encyclopedia

Кісанганіmap
Remove ads

Кісанга́ні (да 1966 года — Стэнлівіль, фр.: Kisangani) — горад на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чапо.

Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...

Горад заснаваны Генры Мортанам Стэнлі ў 1883 годзе. Порт на рацэ Конга ніжэй вадаспадаў Баёма. Размешчаны за 324 км у напрамку на поўдзень ад горада Бута, за 572 км на паўднёвы захад ад Ісіро і за 696 км на паўднёвы захад ад Буніа, на вышыні 447 м над узроўнем мора. У горадзе — чыгуначны вакзал, універсітэт і міжнародны аэрапорт, рэгіянальны музей. Кісангані — цэнтр сельскагаспадарчага раёна, апрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны. Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай прамысловасці; дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1984 год — 283[1] тыс. чал.

Зноскі

  1. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 662. — 672 с. с илл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads