Бельскі павет (Гродзенская губерня)

Гродзенская губерня From Wikipedia, the free encyclopedia

Бельскі павет (Гродзенская губерня)
Remove ads

Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў XIX—XX стагоддзях. Утвораны ў ліпені 1808 года ў складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — Бельск-Падляскі. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).

Хуткія факты Бельскі павет, Краіна ...

У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. З 1918 года тэрыторыя павета пад кантролем Польшчы, дзе ў 1919 годзе быў утвораны новы Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Паводле Рыжскага дагавора 1921 года тэрыторыя павета засталася ў складзе Польшчы.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 164,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 39,1 %; палякаў — 34,9 %; яўрэяў — 14,9 %; рускіх — 5,9 %; беларусаў — 4,9 %. У павятовым горадзе Бельску жыло 7 464 чал.[1]

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 15 валасцей:

  • Аляксандраўская воласць (цэнтр — в. Аляксандраўка),
  • Алексінская воласць (цэнтр — в. Алексін),
  • Гарадзіская воласць (цэнтр — с. Гарадзіск),
  • Дубажынская воласць (цэнтр — с. Дубажын),
  • Кленіцкая воласць (цэнтр — с. Кленікі),
  • Лосінская воласць (цэнтр — с. Лосінка),
  • Малешаўская воласць (цэнтр — с. Малешы),
  • Наройская воласць (цэнтр — с. Наройкі),
  • Навабярозаўская воласць (цэнтр — с. Навабярозава),
  • Орлянская воласць (цэнтр — м. Орля),
  • Паўлаўская воласць (цэнтр — в. Паўлы),
  • Пасынкаўская воласць (цэнтр — с. Пасынкі),
  • Райская воласць (цэнтр — в. Гацькі),
  • Семяцкая воласць (цэнтр — м. Семятычы),
  • Шкурэцкая воласць (цэнтр — в. Шкурэц)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads