Бельск Падляскі

горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бельскага павета Падляскага ваяводства From Wikipedia, the free encyclopedia

Бельск Падляскіmap
Remove ads

Бе́льск Падля́скі[2], або Бе́льск-Падля́шскі, (свая мова: Biêlśk, польск.: Bielsk Podlaski) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Бельск Падляскі.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

Знаходзіцца на поўдзень ад Беластока, на самым захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў, на Бельскай раўніне, у міжрэччы Нарава і Нурца. Колькасць насельніцтва складае 26,9 тыс. чал. (2005)

Remove ads

Гісторыя

Паводле летапісаў, Бельск заснаваны князем Яраславам Уладзіміравічам. Горад упершыню згадваецца ў 1253 годзе ў Галіцка-Валынскім летапісе. Каля 1320 года Бельск, як і іншыя падляшскія землі, увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскана. У 1495 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 года Бельск перайшоў да Каралеўства Польскага. У гэты перыяд ён уяўляў сабою значны цэнтр рамёстваў. Вялікія страты Бельску былі нанесены шведскім нашэсцем 1655 года, а пазней пажарам 1784 года.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Бельск належаў спачатку (у 1795—1807 гадах) Прусіі, пасля чаго перайшоў да Расійскай імперыі. У 1915—1919 гадах горад у ходзе Першай сусветнай вайны быў заняты германскімі войскамі. З 1919 года быў у складзе Польшчы. У 1939 годзе ў Бельск спачатку ўвайшлі войскі фашысцкай Германіі, а ў хуткім часе ён быў перададзены пад кантроль Чырвонай Арміі. З канца 1939 года Бельск увайшоў у Беларускую ССР. Пасля Другой сусветнай вайны горад, аднак, ізноў быў вернуты Польшчы.

Remove ads

Гаспадарка

Гаспадарчаму развіццю горада спрыяе яго размяшчэнне на скрыжаванні важных аўтадарог і чыгунак. У Бельску Падляскім ажыццяўляецца вытворчасць прамысловага абсталявання, зборачных вузлоў, будаўнічых матэрыялаў (металічных вырабаў і інш.). Існуе ільноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўванні сельскай гаспадаркі. Размешчане ў Бельску Падляскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспарцёр напіткаў і вод.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1889 год — 7012 чал. (3583 мужчыны і 3428 жанчын); паводле саслоўя: шляхты нашчадкавай і асабістай 65, праваслаўнага духавенства 22, каталіцкага 1, юдаісцкага 2, грамадзян нашчадкавых і асабістых 14, купцоў 60, мяшчан 5942, цэхавых 110, ваенных (з радзінамі) 781, замежных падданых 15; паводле веры: праваслаўных 2870, каталікоў 1883, пратэстантаў 27, юдаістаў 2222, магаметанаў 10.[3]
  • 2009 год — 26 493 чал.

Адукацыя

Thumb
Бельская школа іканапісу

У Бельску дзейнічае Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучання імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў.[4]

Апроч таго, у месце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.

Культура

Бельск — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фестываль беларускай аўтарскай песні «Бардаўская восень», дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.

Транспарт

Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: 19 (Беласток — Бельск Падляскі — Люблін — Жэшаў, 66 (Замбраў — Бельск Падляскі — Палоўцы), 689 (Бельск Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)

Праз горада праходзіць чыгунка Беласток — Чарэмха — Брэст.

Славутасці

Thumb
Царква Раства Багародзіцы

Дзейнічае Музей малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінець» Дарафей Фёнік.

  • Гарадзішча — Замкавая гара (XIII ст.)
  • Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Мікалая (1783)
  • Касцёл Маці Божай з Гары Кармель і кляштар кармелітаў (1641)
  • Могілкі ваенныя часоў 1-й сусветнай вайны
  • Могілкі каталіцкія. Капліца
  • Могілкі праваслаўныя. Капліца (кан. XVIII ст.)
  • Ратуша (пасля 1776)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх
  • Царква Нараджэння Божай Маці (кан. XVII ст.)
  • Царква Св. Міхала Архангела (1789, 1914)
  • Царква Св. Юрыя
Remove ads

Галерэя

Беларусы ў Бельску-Падляшскім

Thumb
Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча

Беларусы, разам з палякамі і ўкраінцамі, з’яўляюцца адной з трох галоўных нацыянальных груп, што жывуць у Бельску-Падляшскім. У шэрагу школ і гімназій Бельска сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову. Акрамя таго, у горадзе дзейнічае Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. Бельск Падляскі — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод адбываюцца фестывалі беларускай бардаўскай песні, фальклорныя фестывалі, дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы. Літаратары Бельска пішуць творы на беларускай і ўкраінскай мовах, а таксама на мясцовым падляшуцкім дыялекце.

Зацікаўленне шматлікіх наведвальнікаў выклікае Музей малой айчыны ў Бельску-Падляшскім — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога стаў вядомы краязнаўца Дарафей Фіёнік. З 2010 года выдаецца часопіс «Бельскі гостінэць», частка матэрыялаў якога публікуецца на падляшскім дыялекце.

Грамадска-палітычнае аб’яднанне Бельская кааліцыя выступае як выбарчы камітэт, што прадстаўляе інтарэсы мясцовых беларусаў пад час выбарчых кампаній. Яго прадстаўнікі ў значнай ступені кантралююць органы мясцовага самакіравання Бельшчыны.

Гл. таксама

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads