Бенгт Хольмстрэм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бенгт Хольмстрэм
Remove ads

Бенгт Роберт Хольмстрэм (шведск.: Bengt Robert Holmström; нар. 18 красавіка 1949(1949-04-18)[1][2][…], Хельсінкі) — фінскі і амерыканскі эканаміст, прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, прэзідэнт «Эканаметрычнага таварыства» (2011). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2016).

Хуткія факты Бенгт Хольмстрэм, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Хольмстрем нарадзіўся 18 красавіка 1949 года ў Хельсінкі[8][9]. Прадстаўнік шведскай меншасці ў Фінляндыі.

Хольмстрэм атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ў Хельсінкскім універсітэце у 1972 годзе, а магістарскую ступень у 1975 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Магістарская праца была прысвечана даследаванням аперацый. Доктарская ступень была прысуджана ў 1978 годзе ў Стэнфардскай вышэйшай школе бізнесу[8].

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1978—1979 гадах на пасадзе асістэнта прафесара кафедры сістэм і даследаванняў аперацый у Шведскай школе эканомікі і дзелавога адміністравання (вышэйшая навучальная ўстанова Фінляндыі). Працягнуў асістэнтам прафесара кіраўніцкай эканомікі ў 1979—1980 гадах і асацыяваным прафесарам у 1980—1983 гадах у Школе менеджменту Келага пры Паўночна-Заходнім універсітэце. У 1983—1994 гадах займаў пасаду поўнага прафесара эканомікі ў Ельскім універсітэце, а ў 1985—1994 гадах прафесар кафедры эканомікі і кіравання імя Эдвіна Бейнеке пры Вышэйшай школе менеджменту Ельскага ўніверсітэта. З 1994 года прафесар кафедры эканомікі і менеджменту, а з 1997 года прафесар кафедры эканомікі імя Пола Самуэльсана Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і MIT Sloan школы менеджменту. У 2003—2006 гадах быў кіраўніком кафедры эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Быў членам савета дырэктараў у арганізацыях Kuusakoski Ltd (1989—2008), Prospectus (1994—1995), Nokia Corporation (1999—2012). На бягучы момант з’яўляецца дзеючым членам савета дырэктараў «Фінскага дзелавога і палітычнага форуму» з 2005 года, «Даследчага інстытута фінскай эканомікі» з 2005 года, фонду ўніверсітэта Аалта з 2008 года[8].

10 кастрычніка 2016 года Бенгту Хольмстрэму і Оліверу Харту (ЗША) была прысуджана прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за унёсак у тэорыю кантрактаў». На думку нобелеўскага камітэта, працы Хольмстрэма і Харта, прысвечаныя аналізу кантрактных дамоўленасцяў, заклалі «інтэлектуальныя асновы для распрацоўкі палітык і інстытутаў у шмат якіх сферах, уключаючы заканадаўства аб банкруцтве і палітычныя канстытуцыі»[10].

Сям’я

Хольмстрэм жанаты на Анелі Куусакоскі, у 1974 годзе у іх нарадзіўся сын Сэм[8].

Remove ads

Унёсак у навуку

У 1979 годзе Хольмстрэм прапанаваў так званы «прынцып інфарматыўнасці» (пазней яго яго сталі зваць «прынцыпам Хольмстрэма»), сутнасць якога палягае ў залежнасці аплаты працы агента ад такіх велічынь, якія з’яўляюцца істотнымі для ацэнкі дзеянняў гэтага агента і на якія слаба ўплываюць тыя фактары, якія з дзеяннямі агента не злучаны. Хольмстрэм тлумачыў, што нельга ставіць узнагароду агента ў залежнасць ад тых фактараў, якія істотна залежаць ад стану эканомікі. Напрыклад, нельга прывязваць гэту ўзнагароду да дынамікі абсалютнага кошту акцый кампаніі — больш правільна ўлічваць дынаміку кошту гэтых акцый адносна дынамікі кошту іншых акцый у гэтай жа галіне[10].

Хольмстрэмам была таксама распрацавана тэорыя так званых «дынамічных стымулаў». Ім былі фармалізаваны такія выпадкі стасунку працадаўцы і працаўніка, пры якіх працаўнікі могуць паказваць досыць высокую эфектыўнасць ва ўмовах адсутнасці бягучых стымулаў — арыентуючыся на будучыню: на стварэнне добрай рэпутацыі і змену працы пры вычарпанні магчымасцяў на бягучым месцы[10].

Remove ads

Узнагароды

За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны:

  • 1980 — двухгадовая Стыпендыя ад Школы менеджменту Келага пры Паўночна-Заходнім універсітэце,
  • 1981 — двухгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 1982 — даследчая Стыпендыя IBM пры Паўночна-Заходнім універсітэце,
  • 1982 — сяброўства ў ганаровым таварыствк Бэта-Гама-Сігма,
  • 1983 — член эканаметрычнага таварыства,
  • 1984 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 1985 — запрошаны лектар на пятым Міжнародным кангрэсе эканаметрычнага таварыства,
  • 1988 — ганаровы доктар Універсітэта Вааса,
  • 1992 — замежны член Фінскага навуковага таварыства,
  • 1992 — ганаровы дакладчык лекцый Юр’ё Яхнсана
  • 1993 — член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук,
  • 1994 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 1997 — прэмія эканомікі ад Ekonomiska Samfundet,
  • 1997 — прэмія лепшаму настаўніку ад Масачусецкага тэхналагічнага інстытута,
  • 1997 — ганаровы дакладчык лекцыі Фішэра-Шульца,
  • 1998 — ганаровы дакладчык лекцый Луіза і Горан Эрнрут,
  • 1998 — ганаровы доктар Стакгольмскай школы эканомікі,
  • 2000 — член Еўрапейскага Інстытута Карпарацыйнага Кіравання,
  • 2001 — замежны член Шведскай Каралеўскай акадэміі навук,
  • 2004 — член Еўрапейскай эканамічнай асацыяцыі,
  • 2004 — ганаровы доктар Шведскай школы эканомікі і дзелавога адміністравання,
  • 2005 — замежны член Шведскай каралеўскай Акадэміі інжынерных навук,
  • 2006 — ганаровы дакладчык лекцый імя Цві Грыліхес у Маскве,
  • 2007 — замежны член Фінскай акадэміі навук і літаратуры,
  • 2008 — лепшы Фінскі экспатрыянт года ад Фінскага навуковага таварыства,
  • 2009 — лепшы выпускнік года Хельсінкскага ўніверсітэта,
  • 2010 — прэмія За пажыццёвыя дасягненні ад навуковага таварыства фінансавых пасярэднікаў,
  • 2010 — член фонду садзейнічання развіццю навуковых даследаванняў у галіне фінансавай эканомікі,
  • 2011 — прэзідэнт эканаметрычнага таварыства,
  • 2012 — галоўны прыз ад Банка Францыі ў галіне манетарнай эканомікі і фінансаў,
  • 2012 — прыз па эканоміцы ад OP-Pohjola,
  • 2013 — член Амерыканскай Фінансавай Асацыяцыі,
  • 2013 — прэмія імя Стывена Роса па фінансавай эканоміцы,
  • 2013 — член Таварыства развіцця эканамічнай тэорыі,
  • 2013 — прэмія ад CME Group па інавацыйным колькасным прыкладанням,
  • 2014 — прэмія ад фонда Юр’ё Яхнсана,
  • 2016 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля.
Remove ads

Бібліяграфія

Некаторыя публікацыі:

  • Holmström B.R. En icke-linear lösningsmetod för allokationsproblem University of Helsinki, 1972
  • Holmström B.R. Moral Hazard and Observability // Bell Journal of Economics, 10(1), 1979. — pp. 74–91
  • Holmström B.R. Moral Hazard in Teams // Bell Journal of Economics, 13(2), 1982. — pp. 324–340.
  • Holmström B.R. Equilibrium Long-Term Labor Contracts // Quarterly Journal of Economics, 98, 1983. — pp. 23–54
  • Holmström B.R., Milgrom P. Multitask Principal-Agent Analyses: Incentive Contracts, Asset Ownership, and Job Design // Journal of Law, Economics, and Organization, 7, 1991 — pp. 24–52
  • Holmström B.R., Milgrom P. The Firm as an Incentive System // American Economic Review, 84(4), 1994 — pp. 972–991
  • Holmström B.R., Roberts J. The Boundaries of the Firm Revisited // Journal of Economic Perspectives, 12(4), 1998 — pp. 73–94
  • Holmström B.R., Tirole J. Private and Public Supply of Liquidity // Journal of Political Economy, Vol. 106, No. 1 (February 1998) — pp. 1–40 — DOI: 10.1086/250001
  • Holmström B.R. Managerial Incentive Problems: A Dynamic Perspective // Review of Economic Studies, 66(1), Jan. 1999 — pp. 169–182
Remove ads

Зноскі

  1. Duignan B. Bengt Holmstrom // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Bengt Holmström // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. CURRICULUM VITAE – July, 2019: BENGT ROBERT HOLMSTROM Праверана 10 кастрычніка 2016.
  4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  5. CURRICULUM VITAE – July, 2019: BENGT ROBERT HOLMSTROM Праверана 11 кастрычніка 2016.
  6. http://economics.mit.edu/faculty/bengt/cv Праверана 10 кастрычніка 2016.
  7. Massachusetts Institute of Technology Bengt Robert holmstrom. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020.
  8. Blaug M., Vane H.R. Who's Who in Economics, Fourth Edition. — Edward Elgar Publishing. — С. 380—382. ISBN 978-1-84064-992-5. Архівавана 20 студзеня 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads