Бенедэта Кастэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бенедэта Кастэлі (італ.: Benedetto Castelli; 25 красавіка 1577, Брэшыя — 9 красавіка 1644, Рым) — італьянскі фізік і матэматык, сябар і вучань Галілея.
Пры нараджэнні атрымаў імя Антоніа, пасля ўваходжання ў бенедыктынскі ордэн змяніў яго на Бенедэта. Быў абатам у манастыры Мантэкасіна і адначасова прафесарам — спачатку ў Пізе (дзе ён заняў кафедру пасля сыходу адтуль Галілея ў 1613 годзе), пазней у Рыме. Сярод яго студэнтаў у Пізе былі Тарычэлі і Кавальеры. Кастэлі вёў актыўную перапіску з Галілеем, дапамагаў яму ў розных навуковых даследаваннях.
Асноўныя працы Кастэлі адносяцца да гідраўлікі і гідраметрыі. З сачыненняў Кастэлі найбольш вядома «Вымярэнне бягучай вады» (італ.: Della misura dell'acque correnti, 1628), у якім ён упершыню выклаў асновы гідраметрыі. Працягнуў даследаванні Галілея ў вобласці гідрастатыкі.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 10 ліпеня 2021.
- Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- Ferrari A. D. CASTELLI, Benedetto // Dizionario Biografico degli Italiani — 1978. — Vol. 21. Праверана 10 ліпеня 2021.
- Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 10 ліпеня 2021.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 лютага 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads