Эванджэліста Тарычэлі

італьянскі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Эванджэліста Тарычэлі
Remove ads

Эванджэліста Тарычэ́лі[9] (італ.: Evangelista Torricelli; 15 кастрычніка 1608, Фаэнца — 25 кастрычніка 1647, Фларэнцыя) — італьянскі матэматык і фізік, вучань Галілея. Вядомы як аўтар канцэпцыі атмасфернага ціску і прадаўжальнік справы Галілея ў галіне распрацоўкі новай механікі. Вучнем Тарычэлі быў Вінчэнца Вівіяні.

Хуткія факты Эванджэліста Тарычэлі, Дата нараджэння ...

Матэматычную адукацыю атрымаў у Рыме. З 1642 года прафесар матэматыкі і фізікі ў Фларэнтыйскім універсітэце.

Remove ads

Галоўныя адкрыцці

У 1643 годзе адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата). Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў, шліфаваў лінзы для тэлескопаў.

У 1641 годзе сфармулявай закон выцякання вадкасці праз адтуліны сасуда і вывеў формулу скорасці выцякання (формула Тарычэлі)[10].

У гонар вучонага атрымала назву пазасістэмная адзінка адзінка вымярэння ціску — тарычэлі (тор)[9][11][12][13].

Remove ads

Асноўныя працы

  • Trattato del moto (1640).
  • Opera geometrica (1644).
  • Lezioni accademiche (1715, пасмяротна.)
  • Esperienza dell’argento vivo (Берлін, 1897, пасмяротна).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads