Бені-Суэйф (мухафаза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бені-Суэйф — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бені-Суэйф. Размешчана ў цэнтры краіны, на поўдзень ад мухафазы Эль-Фаюм, на поўнач ад мухафазы Эль-Мінья і на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, мухафаза Эль-Гіза мяжуе з Бені-Суэйфам на захадзе і паўночным усходзе.
Remove ads
Гісторыя
У Старажытным Егіпце цяперашняя тэрыторыя мухафазы ўваходзіла ў склад дваццатага нома. У часы да адміністрацыйнай рэформы, калі Егіпет дзяліўся на 42 рэгіёны, мухафаза Бені-Суэйф займала тэрыторыю дваццатага і дваццаць чацвёртага рэгіёну.
Славутасці
Помнікам старажытнасці з’яўляецца Медумскі некропаль, дзе знаходзіцца Медумская піраміда — адна з самых старажытных егіпецкіх пірамід, пабудаваная ў 2600 годзе да нашай эры. Будаўніцтва скончылася пры фараоне Снофру — першым кіраўніку з чацвёртай дынастыі. Помнікі часоў фараонаў таксама ёсць у вёсках Абу-Сір, Іхнасья, Дашаша, Эль-Хіба, Эль-Мадаль і інш. Ёсць копцкія манастыры і цэрквы.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
