Бердыж (вёска)
вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́рдыж[1] (трансліт.: Bierdyž, руск.: Бердыж) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
З попіса Рэчыцкага павета 1765 г. вядома аб парафіянах шляхецкага стану з маёнтка Бердыж.
У XIX ст. існавала аколіца Бердыж, побач было некалькі невялікіх маёнткаў. У канцы ХІХ ст. налічвалася 28 двароў, 131 жыхар. Найбольшымі зямельнымі надзеламі ў Бердыжы валодалі Антушэвічы (разам з Сярэднімі Малынічамі 105 дзес.), Гарбатоўскія (195 дзес.), Міцкевічы (167 дзес.), Шэлюты (2 долі разам з Малынічамі 360 і 187 дзес.).
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года цэнтр Бердыжскага сельсавета ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сярэднемалыніцкага сельсавета.
Remove ads
Славутасці
Бердыжская стаянка — археалагічны помнік, належыць да эпохі палеаліту, знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад Бердыжа, 0,3 км ад вёскі Падлужжа, на схіле высокага берага ракі Сож.
Страчаная спадчына
Капліца Святой Тройцы знаходзілася за чвэрць вярсты ад аколіцы на могілках і была агароджана. Была пабудавана шляхтай аколіцы ў 1817 г. (найбольш ахвяраваў Канюшэўскі) і асвечана святаром-езуітам (верагодна, чачэрскім куратам Андрэем Леановічам). Парафіян налічвалася прыкладна 25 чалавек. У 1840-х гг. капліца ўжо не дзейнічала. У 1849 г. мясцовыя дваране маёр Гарбачэўскі, капітан Міцкевіч і страпчы Шчыт звярнуліся з просьбай аб рэстаўрацыі капліцы. Быхаўска-рагачоўскаму дэкану было загадана атрымаць дазвол у мясцовых праваслаўных святароў на рэстаўрацыю капліцы. Але малыніцкі настаяцель, былы уніят Асмалоўскі даць дазвол адмовіўся. Ён аргументаваў гэта тым, што звон капліцы змяншаў пазвонны даход праваслаўнай Малыніцкай царквы. У 1855 г. у капліцы ўжо не было даху, а сцены пагражалі абваліцца.
Вядомыя асобы
- Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (1918—1941?) — беларускі паэт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads