Бернар-П'ер Данадзьё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бернар-П’ер Данадзьё (фр.: Bernard-Pierre Donnadieu; 2 ліпеня 1949, IV акруга Парыжа — 27 снежня 2010, Ле-Шэнэ) — французскі акцёр.
Remove ads
Біяграфія
Акцёрскаму майстэрству навучаўся ва ўніверсітэце Парыж III Новая Сарбона, пачаў сваю кар’еру ў кіно ва ўзросце 25 гадоў адразу ж з супрацоўніцтва са знакамітымі рэжысёрамі. За кар’еру зняўся больш як у 100 мастацкіх і тэлевізійных фільмах. З карцін, у якіх сыграў акцёр, можна вылучыць мастацкія фільмы: «Жылец» — рэжысёра Рамана Паланскага, «Прафесіянал» — Жоржа Латнера, «Калі б пачаць спачатку» — Клода Лелуша, «Знікненне» — Георга Слёйзера.
У 1985 годзе намінаваўся на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за ролю ў фільме «Вуліца варвараў», аднак саступіў у выніку ўзнагароду Рышару Барынжэ.
Агучыў вялікую колькасць фільмаў у якасці акцёра дубляжу, сярод іншых, агучваў на французскую мову мультыплікацыйныя фільмы «Бі Муві: Мядовая змова» і «Тачкі».
Памёр ад раку 27 снежня 2010 года ва ўзросце 61 года. Дачка акцёра — Інгрыд Данадзьё, актрыса.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads