Бертан Рыхтэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бертан Рыхтэр
Remove ads

Бертан Рыхтэр (англ.: Burton Richter; 22 сакавіка 1931, Нью-Ёрк, ЗША — 18 ліпеня 2018) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976), сумесна з Сэмюэлем Тынгам «за асноватворны ўклад па адкрыцці цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу».

Хуткія факты Бертан Рыхтэр, Дата нараджэння ...

Навучаўся ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1952 г. і ступень доктара ў 1956 г. З 1984 па 1999 гг. быў дырэктарам лінейнага паскаральніка часціц у Стэнфардзе (SLAC).

Падчас сваёй прафесуры ў Стэнфардскім універсітэце Рыхтэр, сумесна з Дэвідам Рытцсанам і пры падтрымцы камісіі па атамнай энергіі ЗША, пабудаваў паскаральнік SPEAR (Стэнфардскае пазітронна-электроннае асіметрычнае кольца). Пры дапамозе гэтай прылады ён выявіў субатамную часціцу, якую ён назваў часціцай псі (ψ) (у цяперашні час гэтая часціца называецца J/ψ).

Гэтую ж часціцу адкрыў незалежна ад яго Сэмюэл Тынг. За дадзенае адкрыццё абодва вучоныя былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976).

Па стане на 2007 г. Рыхтэр працуе ў кіраўніцтве дарадцаў камітэта вучоных і інжынераў ЗША — арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы навукі ва ўрадзе ЗША.

Remove ads

Зноскі

1. Рихтер Бертон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Burton Richter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Nobel Prize-winning Stanford physicist Burton Richter dies at 87 // Stanford News — 2018.

4. Burton Richter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

6. INSPIRE-HEP Праверана 17 лютага 2016.

7. NNDB — 2002.

8. Finkbeiner A. K. Unwelcome advice? // Science / H. ThorpNorthern America: AAAS, 2019. — Vol. 364, Iss. 6447. — P. 1222–1225. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.364.6447.1222

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads