Берынга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Берынга — буйнейшы востраў у складзе Камандорскіх астравоў.
Размешчаны да ўсходу ад Камчацкага паўвострава, у Берынгавым моры. Даўжыня вострава каля 90 км, шырыня — 24 км. Плошча каля 1700[1] км². Вышыні да 751[1] м. Геаграфічныя каардынаты 55° 0' паўн. ш. 166° 15' у.д.
Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Алеуцкага раёна Камчацкага края Расіі. На востраве знаходзіцца адзіны населены пункт — сяло Нікольскае з насельніцтвам 752 жыхары (2005, па перапісе 2002 года — 808 чалавек), з якіх каля 300 — алеуты.
Пераважае тундравая расліннасць, у далінах лугі і зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў і сівучай[1].
На востраве ў 1741 годзе памёр і пахаваны Вітус Берынг.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads