Клавесін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клавесін
Remove ads

Клавесін (італ.: clavicembalo) — клавішны струнна-шчыпковы музычны інструмент. Гуказдабыванне адбываецца націсканнем на клавішу, пасля чаго асігнаваны плектар чапляе струну, гук ваганняў якой узмацняецца ў корпусе інструмента. Клавесінная музыка была распаўсюджана ў часы Рэнесанса і барока. У XVIII стагоддзі клавесін саступіў месца на музычнай сцэне свайму прамому нашчадку — фартэпіяна. У XX стагоддзі клавесін зноў пачаў з’яўляцца на канцэртах класічнай музыкі, а таксама ў новых (сучасных па стылі) творах і ў масавай культуры.

Хуткія факты Клавесін, Класіфікацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Найболей верагодна, што клавесін быў вынайдзены пад канец Сярэднявечча. У XVI стагоддзі італьянскія клавесінныя майстры рабілі лёгкія інструменты са слабым нацяжэннем. У канцы стагоддзя галандская сям’я Рукерс пачала выкарыстоўваць іншую тэхніку: іх клавесіны мелі цяжэйшую будову, але і гук іх быў болей дынамічны. Яны таксама прапанавалі першы клавесін з дзвюма клавіятурамі: другая выкарыстоўвалася падчас транспазіцыі ў творы.

У канцы XVIII стагоддзя фартэпіяна пачало набіраць моц, і клавесін канчаткова знік. Выключэнне склала опера: клавесін выкарыстоўваўся для акампанавання рэчытатыву, але нават тут яго падмяняла фартэпіяна.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads