Блакітны Ніл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітны Ніл (Абай; амх. ጥቁር አባይ) — рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўжыня 1600 км.
Бярэ пачатак з возера Тана (Эфіопскае нагор’е) на вышыні 1830 м. Сцёк з возера зарэгуляваны плацінай з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусця.
На працягу 500 км цячэ ў каньёне глыбінёй 900—1200 м. У Эфіопіі лічыцца святой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.
На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр — «мора» і азрак — «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча ля горада Расейрэс.
Ля горада Хартум Блакітны Ніл зліваецца з Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads