Блез Паскаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Блез Паскаль
Remove ads

Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623(1623-06-19)[1][2][…], маёнтак Паскаляў[d], Клермон-Феран, Каралеўства Францыя[3]19 жніўня 1662(1662-08-19)[4][5][…], Парыж, Каралеўства Францыя[6][7]) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік.

Хуткія факты Блез Паскаль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1623 годзе ў Аверні ў сям’і каралеўскага дарадцы, у 1626 годзе страціў маці. У 1631 годзе сям’я перабралася ў Парыж.

Атрымаў дамашнюю адукацыю, з дзяцінства выявіў выдатныя матэматычныя здольнасці. З дванаццаці гадоў ён нароўні з буйнымі вучонымі ўдзельнічаў у рабоце навуковага гуртка Марэна Мерсена.

У 1639 годзе з бацькам, які быў прызначэны інтэндантам Нармандыі, пераехаў у Руан. Стварыў лічыльную машыну (працу над ёй распачаў у 1642 годзе), каб палегчыць падлікі сабраных падаткаў, якая атрымала назву «паскаліна».

З 1647 года жыў у Парыжы, тут пазнаёміўся з Рэнэ Дэкартам, аднак не прыняў яго дэдуктыўнага метаду, прызнаючы прыярытэт эксперымента над тэорыяй. Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, пацвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску.

У сярэдзіне жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму. З 1655 жыў у кляштары янсеністаў у Пор-Раялі.

Памёр у 1662 годзе.

Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па арыфметыцы, тэорыі лікаў, алгебры, тэорыі імавернасцей, механіцы, філасофіі.

Сфармуляваў метад поўнай матэматычнай індукцыі, знайшоў агульную прыкмету падзельнасці цэлых лікаў. Прапанаваў спосаб вылічэння бінаміяльных каэфіцыентаў (трохвугольнік Паскаля), сфармуляваў адну з асноўных тэарэм праектыўнай геаметрыі (тэарэма Паскаля). Сканструяваў першую лічыльную машыну (1641 або 1642). Адкрыў адзін з асноўных законаў гідрастатыкі (закон Паскаля), эксперыментальна пацвердзіў існаванне атмасфернага ціску (1648) даказаў, што ён памяншаецца з вышынёй, выявіў гідрастатычны парадокс.

Remove ads

Светапогляд

Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах «Думкі» (апубл. 1669) і інш. развіваў думкі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю (чалавек — «чараціна, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.

Ушанаванне

Яго імем названа мова праграмавання Pascal і адзінка ціску — паскаль.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads