Блюшчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Блюшчык
Remove ads

Блю́шчык, Расходнік[1] (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10—12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента і Паўночнай Амерыкі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы з паўзучымі сцёбламі і доўгімі ўкаранёнымі кветаноснымі парасткамі даўжынёй 20—25 см. Лісце супраціўнае, зубчастае, укрытае валаскамі.

Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісця. Плод — цэнобій з 4-х арэшкаў.

Распаўсюджванне і экалогія

Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.

У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне — Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка[2], Японія, Кітай, Манголія.

На Беларусі 2 віды роду: Блюшчык плюшчападобны (Glechoma hederacea) і Glechoma hirsuta[3].

Значэнне і ўжыванне

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Блюшчык змяшчае эфірныя алеі, халін і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца. Некаторыя віды ядавітыя.

Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваецца для араматызацыі алкагольных і вырабу танізуючых напояў[4].

Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металамі[5].

Віды

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Esther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads