Расходнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расходнік[1][2][3], Седум[3], Зайцава капуста, Зайцовая капуста[1] (Sedum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны-сукуленты вышынёю 4—80 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце сакаўное, рознай формы і колеру. Кветкі белыя, жоўтыя, пурпуровыя або блакітныя, у шчыткападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка.
Віды і экалогія
Род налічвае каля 600[2] відаў (392 віды[4]). Распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна на тэрыторыі Еўразіі. Некалькі відаў у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы (Перу)[2].
На тэрыторыі Беларусі 6[2] відаў. Найбольш пашыраныя расходнік едкі (Sedum acre), расходнік пурпуровы (Sedum telephium), расходнік вялікі (Sedum maximum). Растуць на лугах, палях, каля дарог, у лясах; цвітуць у маі—жніўні.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Меданосы. Вырошчваюцца як дэкаратыўныя бардзюрныя расліны. Лекавыя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
- Sedum (англ.) // The Plant List
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads