Боб Дэнар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Робер «Боб» Дэнар (фр.: Robert Denard; 7 красавіка 192913 кастрычніка 2007) — адстаўны маёр французскай жандармерыі, вядомы найміт і ўдзельнік некалькіх ваенных канфліктаў. Да яго паслуг звярталіся рэжымы і спецслужбы самых розных краін. Атрымаў мянушку «Кароль наймітаў».

Хуткія факты Боб Дэнар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У гады Другой сусветнай, будучы падлеткам, дапамагаў удзельнікам Руху Супраціўлення. Ваенную службу пачаў на ваенна-марскім флоце, а потым перайшоў у жандармерыю. Прымаў удзел у барацьбе супраць нацыянальна-вызваленчых рухаў у Індакітаі і Алжыры. У 50-х пакінуў армію.

У пачатку 1960-х гадоў, жадаючы прымяніць свае ваенныя навыкі і зарабіць грошы, з’язджае «салдатам удачы» за мяжу. Дэнар збірае атрад авантурыстаў і далучаецца да арміі Дзяржавы Катанга, якая вяла барацьбу за незалежнасць на фоне грамадзянскай вайны ў былой бельгійскай калоніі Конга. Пазней найміта завербавала Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства для дапамогі ў барацьбе з сацыялістамі. У 1970 годзе яго паслугі атрымала салазараўская Партугалія ў Гвінеі. Пазней француз садзейнічаў радэзійскаму рэжыму падчас вайны ў бушы і ангольскай апазіцыі супраць прасавецкага ўрада МПЛА. З канца 1970-х займаўся падрыхтоўкай і арганізацыяй заказных дзяржаўных пераваротаў і путчаў у такіх краінах як Бенін (1977) і Каморы (1978, 1989, 1995). Таксама быў ваенным саветнікам у габонскай арміі.

За час сваёй дзейнасці Дэнар тройчы трапляў пад суд. Найміт цесна супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі, часам дзейнічаючы ў інтарэсах уладаў Францыі. Аднак падчас апошняй справы па змене ўлады на Каморскіх астравах адносіны ўрада да яго змяніліся. На ўціхамірванне адстаўнога маёра адправіўся спецпрызн. Дэнару прыйшлося здацца, і яго вывезлі на радзіму.

У апошнія гады жыцця асеў пад Парыжам і актыўна даваў інтэрв’ю. Узначаліў арганізацыю ветэранаў-наймітаў пад назвай «Свет — наша айчына».

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11917572X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads