Богаяўленская царква (Ашмяны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Богаяўленская царква — былы драўляны праваслаўны храм у горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці. Знаходзілася на вуліцы Камсамольскай (былая Папярэчная).
Remove ads
Гісторыя
Царква была драўлянай, пабудавана ў 1840 годзе на сродкі духоўныя. Аўтар праекта храма быў архітэктар Пётр Пятровіч Вісконці (Вісконці 2-гі).
Па адным звесткам перастала існаваць у канцы XIX стагоддзя, па другім (нямяцкая паштоўка), царква існавала яшчэ як мінімум у часы Першай сусветнай вайны.
З 1840 года па 1883 год царква была прыхадской, з пабудовай Васкрасенскай царквы пераведзена ў статус прыпісных.
У сярэдзіне 1920-х гадоў на месцы царквы быў пабудаваны дом для старасты.
Remove ads
Настаяцелі
З 1840 года па 1851 год протаіерэем быў Андрэй Сафоніевіч Чэрвякоўскі (1805—1876). З 1851 года па 1873 год протаіерэем быў Данііл Сцяпанавіч Пятроўскі (17 снежня 1822 — 29 снежня 1892). Па яго ініцыяціве была пабудавана Спаса-Васкрасенская царква ў Ашмянах[1].
- Праект храма 1833 год
- Праект храма 1833 год
- Праект храма 1833 год
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads