Свята-Васкрасенская царква (Ашмяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Васкрасенская царква (Ашмяны)map
Remove ads

Свята-Уваскресенская царква — праваслаўны храм у цэнтры горада Ашмянаў Гродзенскай вобласці. Разам з касцёлам Святога Міхаіла Арханёла фарміруе сілуэт гістарычнай плошчы.

Хуткія факты Свята-Уваскресенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква да аднаўлення.

Царква пабудавана на месцы ліквідаванага дамініканскага касцёла і кляштара. Дазвол на пабудову царквы атрыманы 7 сакавіка 1873 года. Каштарыс і праект аўтарства Мікалая Чагіна былі зацверджаны ў 1875 годзе. Будаўніцтва пачалося ў верасні 1873 года, скончана ў жніўні 1883 года. Асвячона 4 верасня 1883 года архіепіскапам літоўскім і віленскім Аляксандрам.

У 1894 годзе на храм была выдзелена сума ў 600 рублёў паводле духоўнага завяшчання П. І. Медынцавай. У 1934 годзе святаром быў рэлігійна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа Мікалай Лапіцкі.

Закрыта ў 1964 годзе, у 1990 годзе перададзена вернікам, адкрыта ў лютым 1992 года. Прастольнае свята — Дзень Святой Пасхі. Улетку 2001 года пры царкве ўрачыста адкрыта капліца, прысвечаная 2000-годдзю хрысціянства. Прысутнічаў епіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з нізкімі прамавугольнымі бакавымі прыдзеламі і апсідай. Над сяродкрыжжам — 8-гранны светлавы барабан пад пакатым шатровым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на глухім 8-гранным барабане. Над прытворам узведзены 8-гранны ярус шатровай званіцы з макаўкай. Крылы прытвораў накрыты 2-схільнымі дахамі. Тры ўваходы (галоўны і 2 бакавыя) вырашаны манументальнымі парталамі з кілепадобнымі аркамі. Сцены крапаваны лапаткамі, апяразаны буйнымі аркатурнымі фрызамі. Сіметрыя архітэктурных плоскасцей падкрэслены лучковымі аконнымі праёмамі і плоскімі ліштвамі. У інтэр’еры пануе 2-светлавая прастора сяродкрыжжа, у якое пры дапамозе ветразевай канструкцыі адкываецца 8-гранны барабан.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads