Куцеінскі Богаяўленскі манастыр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Куцеінскі Богаяўленскі манастырmap
Remove ads

Куцеінскі Богаяўленскі манастырманастыр, помнік архітэктуры ў горадзе Орша.

Хуткія факты Богаяўленскі Куцеінскі манастыр, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1620 годзе праваслаўныя Оршы атрымалі граматы на заснаванне мужчынскага манастыра ад патрыярха Ерусалімскага Феафана. Гэтаму паспрыяў аўтарытэт Багдана Статкевіча.

У 1623 годзе пачалося будаўніцтва драўлянай пяцікупальнай Богаяўленскай царквы манастыра, які атрымаў назву ад ракі Куцейны. У XVII ст. на тэрыторыі манастыра была пабудавана мураваная царква ў стылі барока, якая дзейнічае і сёння.

На тэрыторыі манастыра працавалі майстры, у тым ліку спецыялісты па апрацоўцы дрэва — кругавой разьбе. Дзякуючы іх працы манастыр упрыгожваўся разнымі кветкамі і дзіўнымі раслінамі. Усяго ў манастырскае брацтва ўваходзіла каля 200 чалавек, сярод іх былі таксама гравёры, мастакі. Там жа выраблялася і прыгожая кафля з раслінным і геральдычным арнаментам.

Практычна ад пачатку яго дзейнасці, у 1630-я гады, па запрашэнні Багдана Статкевіча і ігумена Іаіля Труцэвіча ў лаўры пачынае актыўную дзейнасць вядомы друкар Спірыдон Собаль. Як мяркуецца, у адным з жылых манастырскіх будынкаў, што часткова захаваліся да нашых дзён, і была створана друкарня, адна з найбуйнейшых у той час на беларускіх землях. Нельга не згадаць і такі цікавы факт: манастырскія майстры працавалі нават у галіне нотадрукавання.

Друкарская справа

Thumb
Тытульны ліст буквара Спірыдона Собаля. Куцеінская друкарня, 1631 г.

Першай кнігай Спірыдона Собаля ў Оршы становіцца Псалтыр. А ў тым жа 1631 годзе выходзіць «Буквар», адзін з першых друкаваных беларускіх падручнікаў. Менавіта Спірыдон Собаль упершыню ўвёў ва ўжытак само слова «буквар». Асноўнай мэтай друкарні стала выданне даступных для розных слаёў грамадства кніг рэлігійнага і асветніцкага зместу. Таму той жа «Буквар» быў выкананы толькі ў адным колеры. Тым не менш, выданні Куцеінскай друкарні вызначаюцца асаблівасцю паліграфічнага выканання — блізкасцю да традыцый беларускага народнага мастацтва, пераплеценых стылістычнымі прыёмамі барока. Усяго з Куцеінскай друкарні выйшла 27 кніг. Тыраж некаторых з іх складаў больш за паўтысячы экзэмпляраў.

Дзейнасць манастырскай друкарні спынілася ў 1654 годзе з пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай 1654-1667 гадоў. Як адзначаюць гісторыкі, пасля захопу Оршы ў 1656 годзе маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч наведаў лаўру і быў у захапленні ад дзейнасці мясцовых майстроў. Па яго загадзе з манастыра ў Маскву былі вывезены лепшыя разьбяры па дрэве, гравёры, якія пасля працавалі ў Аружэйнай палаце Крамля, аздаблялі Каломенскі палац. Паводле некаторых крыніц, абсталяванне друкарні было дастаўлена ў Маскву ў 1675 годзе і перададзена пад кантроль Сімяона Полацкага.

Заняпад манастыра

Thumb
Богаяўленскі манастыр у прадмесці Куцейна, другая палова XIX ст.

Канчатковы заняпад манастыра адбыўся пасля вайны 1812 года, калі лаўра была цалкам разрабавана. І хоць у канцы XIX ст. былі спробы аднавіць манастыр, і на яго тэрыторыі нават з’явілася школа для бедных, тым не менш, у XX стагоддзі будынкі манастыра выкарыстоўваліся хіба што пад гаспадарчыя патрэбы, а ў 30-х гадах там нават размяшчалася ваенная частка. Сёння манастыр хоць і павольна, але адраджаецца. У канцы 1980-х ён быў перададзены Праваслаўнай Царкве, і цяпер там жыве некалькі манахаў. Не так даўно адбыўся першы неабходны рамонт страхі будынка былой друкарні.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Святадухаўская царква на малюнку Д. Струкава, XIX стагоддзе

Помнік архітэктуры барока. Заснаваны ў 1623 г. на рацэ Куцеінцы як праваслаўны мужчынскі манастыр пасля скасавання ў Магілёве шэрага праваслаўных цэркваў і Спаскага манастыра на сродкі і па хадайніцтву Магілеўскага праваслаўнага брацтва. Размешчаны ў паўночна-заходняй ускраіне горада ў сутоках Дняпра і Куцеінкі. У 1630 г. беларускі асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль заснаваў пры манастыры друкарню, у 1632 г. яе ўзначаліў ігумен Іоіль Труцэвіч. Да 1654 г. тут надрукавана каля 20 выданняў, якія былі шырока вядомыя на Беларусі, Украіне, у Расіі. У 1655 г. абсталяванне друкарні вывезена ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.

Манастыр складаўся з галоўнага Богаяўленскага сабора, Свята-Духаўскай царквы, званіцы, манастырскіх і гаспадарчых пабудоў, быў з трох бакоў абнесены мураванай сцяной. Захаваліся Святадухаўская царква, манастырскі будынак, частка сцяны.

Богаяўленскі сабор

Thumb
Богаяўленскі сабор

Драўляны Богаяўленскі сабор (пабудаваны ў 1623—35 гг., гарэў у 1885 г. і 1888 г.) — чатырохзрубны крыжова-купальны храм быў крыты гонтай, з 1880 г. — бляхай. Тры зрубы пяцігранныя, заходні прамавугольны ў плане, накрытыя шматсхільнымі дахамі з галоўкамі ў месцы схілаў. Над сяродкрыжжам узвышаўся светлавы васьмярык з гранёным купалам. Пры ўваходзе ў сабор адкрытая галерэя. У інтэр'еры ў 1639 г. зроблена 38 насценных размалёвак. У 1778 г. быў падрыхтаваны і зацверджаны ў кансісторыі праект рэканструкцыі храма. У 1885 г. сабор загарэўся ад удару маланкі і быў знішчаны пажарам.

Свята-Духаўская царква

Thumb
Бакавы фасад Святадухаўская царква

Мураваная Святадухаўская (з 1762 г. Траецкая) царква пабудаваная ў 1-й палове XVII ст. У канцы XVIII ст. было зроблена драўлянае перакрыцце, якое падзяліла храм на два ярусы: унізе быў прастол у імя Раства Багародзіцы, наверсе — святога Апостала Андрэя Першазванага. У другой палове XIX ст. рэканструяваны (перакрыцце дэмантавана), у 1870 г. спічасты дах заменены на вальмавы (крыты бляхай) з купалам на барабане, у 1885 г. царква ўпрыгожана перадалтарным плафонам і новым іканастасам. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёма па восі ўсход — захад прылягаюць пяцігранная апсіда і квадратная ў плане двух'ярусная вежа-званіца, з паўднёвага боку — невялікая рызніца. Сцены апрацаваныя пілястрамі, ляпнымі абрамленнямі аконных праёмаў, плоскімі арачнымі нішамі і завершаны развітым прафіляваным карнізам. Не захаваліся першапачатковыя вальмавыя дахі з галоўкамі, якія завяршалі аб'ём царквы, скляпенні, шасціярусны разны іканастас і фрэскі работы майстра Рыгора.

Манастырскі корпус

Двухпавярховы мураваны манастырскі будынак складаецца з дзвюх частак — былога духоўнага вучылішча з вялікай трапезнай і ўсходняга крыла галерэйнага тыпу з жылымі памяшканнямі (келлі). Цагляны першы паверх рэканструяваны, амаль поўнасцю перабудаваны драўляны другі паверх (захавалася ў першапачатковым выглядзе толькі мураваная тарцовая сцяна з плоскімі паўцыркульнымі нішамі). Першапачатковы дэкор XVII ст. (рэшткі фігурных паліхромных франтонаў) захаваўся на абодвух тарцах корпуса.

Іншыя пабудовы

Званіца-брама, паводле апісання 1812 г., была драўляная з падвойнымі варотамі. На званіцы меліся чатыры званы. Паблізу мураванай царквы стаяў драўляны флігель, у якім размяшчаліся чатыры келлі, сені і кладовая. Да драўлянага флігеля прымыкаў мураваны будынак, падзелены дваімі сенямі на тры часткі. У першай частцы знаходзіліся тры келлі, у другой — памяшканні ігумена (чатыры пакоі і прыхожая), свіран, кладоўкі, пякарня, за другімі сенямі знаходзіліся трапезная і кухня. Упрытык да агароджы стаялі два мураваныя свірны, некалькі драўляных і мураваная вазоўня. У мураванай агароджы меліся дзве брамы. Пры браме з боку Дняпра былі прыбудаваны мураваная кузня і лазня. Пазней, у канцы XIX ст., былі зроблены брамы ў заходняй і ўсходняй манастырскіх сценах. Брама з усходняга боку вяла на гаспадарчы двор манастыра, які знаходзіўся асобна. У 1889 г. у паўночнай сцяне замест драўлянай старой пабудавана мураваная трох'ярусная званіца з брамай[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads