Боегалоўка

баявая частка сродку паражэння From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Боегалоўка (баявая галоўка, баявая частка) — назва складовай часткі сродку паражэння (ракеты, бомбы або артылерыйскага снарада), прызначаная для паражэння цэлі. Боегалоўка — прастамоўная назва баявой часткі (БЧ).

Канструктыўна складаецца з корпуса, зарада, узрывальніка з механізмам падрыву, часам уключае прылады навядзення. Як правіла, размяшчаецца ў галаўной частцы сродку паражэння, што і вызначае яе назву. У якасці зарада можа выкарыстоўвацца выбуховае рэчыва (фугасныя, бранябойна-фугасныя, супрацьбункерныя, аскепкава-фугасныя, кумулятыўныя), ядзерны (у тым ліку нейтронны), запальны, хімічны зарад, і іншыя.

Вылучаюць манаблочныя і шматзарадныя баявыя часткі. На ракетах малой далёкасці і калібра выкарыстоўваюць манаблочныя баявыя часткі з адным зарадам, якія часцей за ўсё не адлучаюцца ад корпуса ракеты, класічны прыклад — Фау-2, першая вядомая балістычная ракета, і створаная на яе базе ў пасляваенныя гады ў СССР балістычная ракета Р-1.

На большасці балістычных і некаторых крылатых ракетах манаблочныя баявыя часткі БЧ адлучаюцца ад ракеты і наводзяцца на цэль самастойна, што ўскладняе іх выяўленне і перахоп.

У некаторых супрацьлодкавых і супрацькарабельных ракет баявыя часткі ўяўляюць сабой саманаводную тарпеду, якая запускаецца пасля падзення ракеты ў раёне цэлі. Такая схема дазваляе дастаўляць тарпеду на значна вялікія адлегласці, чым пры стрэле з тарпеднага апарата. Шэраг ракет для паразыжэння цэляў на вялікай плошчы абсталяваны касетнымі баявымі часткамі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads