Божая Маці Замілаванне (абраз з Чарнянаў)

абраз з Чарнянаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Божая Маці Замілаванне (абраз з Чарнянаў)
Remove ads

Божая Маці Замілаванне — абраз з Прачысценскай царквы в. Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, напісаны ў 1644 годзе. У 1974 годзе твор паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-341, Ж-72). З’яўляецца найбольш раннім з падпісаных абразоў, што захоўваюцца ў калекцыі музея[1]. Памер абраза — 98 × 64 × 2 см[2].

Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
Remove ads

Апісанне

Абраз напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены выразаным па ляўкасе арнаментам. Іканаграфія твора рэдкая. Па ніжнім краі абраза змешчаны надпіс, які захаваўся фрагментарна толькі ў левай частцы. Тэкст напісаны кірылічнымі літарамі, імі ж і пазначана дата «В RϪ АНМД М… К…». З надпісу, які падлягае прачытанню толькі і магчыма даведацца пра год напісання абраза «АНМД» — 1644 г. Верагодна, далейшы фрагмент надпісу змяшчаў інфармацыю пра данатара. Аднак гэтыя звесткі з-за восыпаў фарбавага слою страчаны[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. ISBN 985-01-0509-7.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads