Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа
беларуская гісторык мастацтва, мастацтвазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа (нар. 13 лістапада 1984, Ліда) — беларуская гісторык мастацтва. Спецыялістка па іканаграфіі ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Кандыдат мастацтвазнаўства (2014)[1]. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2][3].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «мастак народных рамёстваў». З 2007 па 2009 гады працавала дырэктарам Лылойцінскага цэнтральнага дома культуры Смаргонскага раёна[1].
У 2009 годзе скончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у 2010 годзе скончыла магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1].
У 2012—2018 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь[1].
У 2013 годзе скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мастацкія і іканаграфічныя асаблівасці іканапісу грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай паловы XIX ст.». З 2013 года навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследуе рэлігійнае мастацтва, інтэр'еры ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Аўтарка больш як 120 навуковых публікацый.
Сям’я
У шлюбе з Іванам Світам. Выхоўвае дачку Міраславу.
Бібліяграфія
Кнігі
- Флікоп-Світа Г. А. Беларускі іканапіс XVI — першай паловы XX ст. [Выяўленчы матэрыял] : альбом / навуковы рэдактар Б. А. Лазука ; фота М. П. Мельнікава. — Мн.: Беларуская навука, 2019. — 365 с. — ISBN 978-985-08-2437-0.
- Флікоп-Світа Г. А. Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай трэці XIX ст.: з электронным дадаткам. — Мн.: Беларуская навука, 2021. — 343 с. — ISBN 978-985-08-2781-4.
Абраныя артыкулы
- Флікоп-Світа Г. А. Іканастасы храмаў Вялікага Княства Літоўскага ў святле пісьмовых крыніц XVI ст. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў : часопіс. — Мн.: НГАБ, 2020. — В. 18. — С. 183—195. — ISSN 2225-4412. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2022.
- Флікоп-Світа Г. А. Бабіцкія іканапісцы другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Гаўрыла і Уладзімір Гераковы: род, сям’я, дзейнасць // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў : часопіс. — Мн.: НГАБ, 2023. — В. 21. — С. 241—283. — ISSN 2225-4412. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2023.
Remove ads
Зноскі
- Даследчыца з Акадэміі навук пачала знаёміць у сеціве са старажытнымі беларускімі абразамі. Першы – Маці Божай Снежнай . katolik.life (7 сакавіка 2023). Праверана 20 снежня 2023.
- Флікоп-Світа Г. А. Бабіцкія іканапісцы другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Гаўрыла і Уладзімір Гераковы: род, сям’я, дзейнасць // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў : часопіс. — Мн.: НГАБ, 2023. — В. 21. — С. 275. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2020.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads