Кірыліца

тып пісьмовасці, які ўжываецца ў многіх мовах Еўразіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кірыліца
Remove ads

Кіры́ліца — старажытная славянская азбука. Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай).

Хуткія факты Кірыліца, Тып пісьма ...

Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме.

Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057).

Remove ads

Назва

Верагодна, кірылічнае пісьмо распрацоўвалі і распаўсюджвалі паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія, а не самі Кірыл і Мяфодзій, таму такая назва пісьменнасці хутчэй аддае даніну павагі, чым абазначае аўтарства.

У беларускай, рускай, балгарскай, македонскай і сербскай мовах кірыліца таксама вядома пад назваю «азбука», якая паходзіць ад старое назвы дзвюх першых літар кірылічнага алфавіта (гэтак жа як і слова алфавіт пайшло ад першых дзвюх грэчаскіх літар альфа і бета[заўв 1]).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кірылічная азбука: наўгародская берасцяная грамата № 591 (1025—1050 гг.) і яе прарысоўка

Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III[ru] ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў[2]:44. Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст).

З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле[2]:45, звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія.

У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»).

Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве.

Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі.

Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.

Класічная кірыліца

Больш інфармацыі Буква, Устаўнаенапісанне ...
Remove ads

Графіка

Графіка ў 10—18 ст. паслядоўна існавала ў формах: устаў, паўустаў (з 14 ст.), скорапіс (з канца 14 ст., у бытавой і дзелавой перапісцы, у т.л. і ў ВКЛ), у кніжных загалоўках — арнаментальная вязь.

У Расіі ў выніку рэформы 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт (Гл. таксама: Ілля Капіевіч), які стаў асновай для сучасных сістэм кірылаўскага пісьма.

Сучаснае ўжыванне

Алфавіты славянскіх моў

Больш інфармацыі Беларускі, Балгарскі ...

Алфавіты неславянскіх моў

Больш інфармацыі Казахскі, Татарскі ...

Дарэформенныя грамадзянскія алфавіты

Больш інфармацыі Балгарскі да 1945 года, Рускі да 1918 года ...

(У дужках стаяць знакі, якія не мелі афіцыйнага статуса літар, а таксама літары, якія выйшлі з ужытку раней за прыведзеную дату.)

Распаўсюджанасць у свеце

Thumb
Кірыліца ў свеце.
     Кірыліца — адзінае афіцыйнае пісьмо.      Кірыліца з'яўляецца афіцыйнай разам з іншым алфавітам. У выпадку Малдовы і Грузіі, гэта дзяржаўныя ўтварэнні, непрызнаныя цэнтральным урадам.      Кірыліца не з'яўляецца афіцыйнай, але шырока выкарыстоўваецца па гістарычных прычынах.
Афіцыйны алфавіт

На цяперашні час у якасці афіцыйнага алфавіта кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных краінах:

 Абхазія (часткова прызнаная дзяржава)

 Беларусь

 Боснія і Герцагавіна

 Балгарыя

 Казахстан

 Кыргызстан

 Паўночная Македонія

 Малдова

 Манголія

Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (непрызнаная дзяржава)

 Расія

 Сербія

 Таджыкістан

 Украіна

 Чарнагорыя

 Паўднёвая Асеція (часткова прызнаная дзяржава)

У мінулым

 Азербайджан

 Малдова

 Узбекістан

 Туркменістан

Remove ads

Кадзіроўкі кірыліцы

  • CP866 (Альтэрнатыўная кадзіроўка)
  • Асноўная кадзіроўка
  • Балгарская кадзіроўка
  • CP855
  • ISO 8859-5
  • КАІ-8 (руск.: КОИ-8)
  • ДКАІ-8
  • MacCyrillic
  • Windows-1251 (CP1251)

Кірыліца ва Унікодзе

Ва Унікодзе версіі 6.0 для кірыліцы выдзелена чатыры раздзелы:

Больш інфармацыі назва, дыяпазон кодаў (hex) ...

Ва Унікодзе няма кірылічных літар з націскам, таму яны кадзіруюцца як састаўныя шляхам дабаўлення сімвала U+0301 («combining acute accent») пасля націскной галоснай (напрыклад, ы́ э́ ю́ я́).

Доўгі час найбольш праблемнаю была царкоўнаславянская мова, але пачынаючы з версіі 5.1 ужо прысутнічаюць практычна ўсе патрэбныя сімвалы.

0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
400 ЀЁЂЃЄЅІЇЈЉЊЋЌЍЎЏ
410 АБВГДЕЖЗИЙКЛМНОП
420 РСТУФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
430 абвгдежзийклмноп
440 рстуфхцчшщъыьэюя
450 ѐёђѓєѕіїјљњћќѝўџ
460 ѠѡѢѣѤѥѦѧѨѩѪѫѬѭѮѯ
470 ѰѱѲѳѴѵѶѷѸѹѺѻѼѽѾѿ
480 Ҁҁ҂҃҄҅҆҇҈҉ҊҋҌҍҎҏ
490 ҐґҒғҔҕҖҗҘҙҚқҜҝҞҟ
4A0 ҠҡҢңҤҥҦҧҨҩҪҫҬҭҮү
4B0 ҰұҲҳҴҵҶҷҸҹҺһҼҽҾҿ
4C0 ӀӁӂӃӄӅӆӇӈӉӊӋӌӍӎӏ
4D0 ӐӑӒӓӔӕӖӗӘәӚӛӜӝӞӟ
4E0 ӠӡӢӣӤӥӦӧӨөӪӫӬӭӮӯ
4F0 ӰӱӲӳӴӵӶӷӸӹӺӻӼӽӾӿ
500 ԀԁԂԃԄԅԆԇԈԉԊԋԌԍԎԏ
510 ԐԑԒԓԔԕԖԗԘԙԚԛԜԝԞԟ
520 ԠԡԢԣԤԥԦԧ
2DE0
2DF0 ⷿ
A640
A650
A660
A670
A680
A690
Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

  1. У грэчаскай мове часоў Візантыі літара β чыталася як [в] і называлася «віта»

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads