Болта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́лта — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 5 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля былой вёскі Шалтэні. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,5 км². Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,53 км. Аб’ём вады 1,47 млн м³. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, усходнія разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае сапрапелем. Зарастае слаба. З заліва ва ўсходняй частцы выцякае пратока, злучаючая Болта з возерам Дрывяты.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, карась, лінь[2].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads