Слабажаны

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слабажа́ны[1] (трансліт.: Slabažany, руск.: Слобожаны; да 30 ліпеня 1964 года Боўдзілаўцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На даваенных картах назва фігуруе як "Боўдзілаўцы" (Бовдиловцы, Bowdziłowcy), але на картах яшчэ ранейшых назва перададзеная як "Бойдиловцы" (1846), "Буидиловцы" (1848).

У балцкай антрапаніміі вядомая аснова Baid- (у прускіх імёнах Bayde, Baydike), антрапанімічны суфікс -il- (Вайні́лаўцы ад Vainila).

Ранейшыя варыянты назваў звычайна лічацца аўтэнтычнейшымі. Пазней назва (тыпу "Байдзі́лаўцы") магла скантамінавацца з блр. боўдзіла "недарэка", і гэта мела стаць прычынай замены на нейтральнае "Слабажаны".

Remove ads

Гісторыя

У 1798 годзе вёска называлася Боўдзілаўцы (згодна з не верыфікаваным паведамленнем у "Рускай Вікіпедыі"), у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Душкавецкага сельсавета[2].

30 ліпеня 1964 года вёска Боўдзілаўцы перайменавана ў Слабажаны[3].

Да 1970 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[4], да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсавета[5], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 24 двары, 159 жыхароў (1909)
  • 25 двароў, 165 жыхароў (1921)
  • 124 жыхары (1970)
  • 32 двароў, 32 жыхары (1998)
  • 18 гаспадарак, 30 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads