Бранцава
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бра́нцава — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Вёска ўваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. У 1871 г. 18 двароў, уласнасць Сіпайлаў-Рудніцкіх. У 1879 г. працавалі млын і кузня. Напачатку 20 ст. 42 двары, 323 жыхары, 22 дзесяцін зямлі.
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[4], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[5], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[6].
Па стану на 1.01.1998 г. 23 двары і 27 жыхароў. Зараз фактычна нежылая.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы
- Васіль Аляксандравіч Ананенка — беларускі ўрач-уролаг
- Яўген Канстанцінавіч Анішчанка — беларускі гісторык
Зноскі
- Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 153.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads