Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белева[1][2].
Remove ads
Гісторыя
Першамайскі сельсавет утвораны 22 студзеня 1963 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Белева ў складзе 24 населеных пунктаў: Аляксандрава, Балбасава, Балотавічы, Барань, Барэйшава, Белая Ферма, Белева, Бранцава, Вярхоўе, Галачова, Гарані, Клюшнікава, Мацнава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Тумінічы, Хадулы, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна, чыгуначная будка, пасёлкі Бор і «Сельгастэхніка», якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[3]. 16 верасня 1966 года ў мяжу горада Орша ўключана вёска Пустынкі[4]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Ліпкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), з Задроўеўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Дзятлава, Лісуны і Мезенава), са складу сельсавета ў Веравайшанскі сельсавет перададзена вёска Дачная, у Ліпкаўскі сельсавет — 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 20 населеных пунктаў[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубрэвіцкага (9 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік»: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы) і Вусценскага (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы) сельсаветаў[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads