Браніслаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бранісла́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Браніслаў (з 16 чэрвеня 2004 года — вёска Града).

Хуткія факты Браніслаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Браніслаўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 24 жніўня 1989 года ў склад Людзяневіцкага сельсавета перададзена вёска Лагвошчы[2]. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Людзяневіцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Браніслаў, Вільча, Града, Загацце і Князь-Бор.

Remove ads

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads