Вільча (Жыткавіцкі раён)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́льча[1] (трансліт.: Viĺča, руск.: Вильча) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На тэрыторыі біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Нізоўе Случы».

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 259 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска Вельча ў Слуцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе маёнтак Ленін, у валоданні князя Л. П. Вітгенштэйна. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1923 годзе для яе пабудаваны свой будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны памежнік», працавала гамарня. У 1932 годзе пабудаваны новы будынак для пачатковай школы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз'езд» (цэнтр — вёска Града). Дзейнічалі клуб, пачатковая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 60 гаспадарак, 107 жыхароў.

Дынаміка

  • 1834 год — 33 двары.
  • 1897 год — вёска — 163 жыхара, сяліба — 12 жыхароў і фальварак — 8 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1917 год — 324 жыхара.
  • 1925 год — 50 двароў.
  • 1959 год — 445 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 60 гаспадарак, 107 жыхароў.

Славутасці

Thumb
Каменны крыж

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Тарановіч В. Старасветчына Мазыршчыны ў матэрыяльных помніках // Наш край. 1928. № 8-9 (35-36). С. 37-44.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads