Браніслаў Іванавіч Урублеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браніслаў Іванавіч Урублеўскі (9 красавіка 1935, в. Лужкі, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2022) — беларускі спецыяліст у галіне машын, механізмаў і тэхналогіі лесараспрацовак, лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (лесатэхнічны факультэт, 1962; аспірантура, 1970).
Працаваў у прадпрыемствах лясной прамысловасці БССР, Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (вучоны сакратар), Гомельскам вытворчам лесанарыхтоўчам аб’яднанні (намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім заводзе будаўнічых дэталей (дырэктар), Гомельскам вытворчам аб’яднанні па дрэваапрацоўцы (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1994—1995, дацэнт кафедры «Эканоміка»), Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі (прафесар кафедры сусветнай і нацыянальнай эканомікі).
Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва лесавозных аўтамабільных дарог; эканоміка і кіраванне ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы; менеджмент; энеразберажэнне; прадпрымальніцтва; павышэнне якасці вышэйшай адукацыі.
Remove ads
Узнагароды
Медалі «За доблесную працу» і «Ветэран працы»
Бібліяграфія
- Исследование комплексного укрепления грунтов карбамидной смолой и нефтью в целях строительства лесовозных автомобильных дорог : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.420 / Б. И. Врублевский. — Минск, 1970.
- Услуги, которые мы не выбираем / Бронислав Врублевский, Тихон Липницкий // Беларуская думка. — 2012. — № 1. — С. 98—103. — Биографии, фото авторов (с. 98).
Зноскі
- Врублевский Бронислав Иванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2023. Праверана 10 лютага 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads