Браніслаў Белаблоцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Браніслаў Белаблоцкі
Remove ads

Браніслаў Белаблоцкі (1861, в. Астрашын, Слуцкі раён — 14 красавіка 1888, г. Варшава) — рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык[2].

Хуткія факты Браніслаў Белаблоцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і[3]. Скончыў Мінскую[2], паводле іншых даных Слуцкую[4] гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта і адначасова ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А. Герцэна, М. Чарнышэўскага, В. Бялінскага, М. Дабралюбава  (руск.)[3]. З 1882 ў Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят  (польск.)» (першы), вёў рэвалюцыйную прапаганду[2].

Remove ads

Творчасць

Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), га­зеце «Przegląd Tygodniowy  (польск.)» («Штотыднёвы агляд») У літаратурна-крытычных творах падкрэсліваў класавы характар літаратуры, патрабаваў рэалістычнага адлюстравання жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызвалення працаўнікоў. У сацыялагічных даследаваннях з марксісцкіх пазіцый крытыкаваў так званую «арганічную тэорыю таварыства» Г. Спенсера, падкрэсліваў, што рухаючай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, перакладаў «Капітал  (руск.)» К. Маркса на польскую мову.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Szkice społeczne i literackie / Oprac. S. Sandler. — Warszawa, 1961.
  • Szkice literackie / Oprac. L. Krzywicki. — Warszawa, 1932.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1036434133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Белоблоцкий Бронислав // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads