Братушка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Братушка» (балгарская версія назвы — «Салдат з абозу», балг.: Войникът от обоза) — сумесны савецка-балгарскі мастацкі каляровы фільм 1975 года рэжысёра Ігара Дабралюбава.
Прэм’ера фільма адбылася ў 1976 годзе.
Remove ads
Сюжэт
Верасень 1944 года. Савецкія войскі вызваляюць Балгарыю ад фашысцкага рэжыму. Салдат з абозу, беларус Алесь Казанок, заязджае ў прыдарожную вёску, каб адрамантаваць конную павозку. Мясцовыя жыхары з захапленнем сустракаюць «братушку», імкнучыся дапамагчы яму ва ўсім.
Выпраўляючыся далей, салдат, па просьбе балгараў, бярэцца падвезці да горада студэнта-падпольшчыка Жыўка, сасланага сюды ранейшымі ўладамі. У Алеся ўжо ёсць адна пасажырка — румынка Марыка, вызваленая савецкімі байцамі з фашысцкага палону. Неўзабаве ў траіх вандроўцаў з’яўляецца яшчэ адзін спадарожнік — у палон Казанку трапляе нямецкі салдат Іаган.
На шляху да горада з героямі фільма адбудзецца шмат прыгод, нечаканых сустрэч і падзеяў…
Remove ads
У ролях
- Анатоль Кузняцоў — Алесь Казанок
- Стэфан Данаілаў — Жыўка Георгіеў.
- Святлана Тама (у тытрах — Святлана Фамічова) — Марыка, былая румынская палонная
- Уладзімір Басаў — Іаган, нямецкі салдат
- Мікола Тодзеў — абходчык
- Мілка Туйкова — Леля Стоян
- Іван Цветарскі — доктар
- Георгій Бахчаванаў — камандзір партызанскага атрада.
- Пенка Пянкоў — балгарскі партызан
- Іван Грыгараў — сельскі млынар
- Уладзімір Даўчоў — млынар
- Мікалай Клісураў — селянін пры млыне
- Ігар Дабралюбаў
- Іван Гайдарджыеў — бай Флора
Remove ads
Узнагароды
- 1976 — Сярэбраны медаль імя Даўжэнкі Анатолю Кузняцову за ролю Казанка,
- 1977 — Прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Варне — за лепшае выкананне мужчынскай ролі Анатолю Кузняцову,
- 1977 — Прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Варне — за лепшую жаночую ролю Святлане Тома.
- Залаты Ганаровы знак Балгарыі.
Літаратура
- Братушка // Советские художественные фильмы: 1974—1975. — М.: Нива России, 1995. — с. 156
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads