Брацкая магіла (Давыдаўка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брацкая магіла (Давыдаўка)
Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Давыдаўка, Светлагорскі раён.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...

Апісанне

У лістападзе 1943 года фронт набліжаўся да Давыдаўкі. Насельніцтву было вядома, што немцы, адступаючы, знішчалі мірнае насельніцтва. Таму партызаны дапамагалі жыхарам вёскі схавацца ў лясах.

26 лістапада 1943 года вёска была вызвалена. Савецкія войскі перайшлі раку Іпа, вызвалілі вёскі Мармавічы, Мехаўшчына, Палессе. Тут іх спынілі нямецка-фашысцкія захопнікі, і фронт у гэтым месце стаяў да лета 1944 года, да пачатку наступальнай аперацыі «Баграціён».

У брацкай магіле вёскі Давыдаўка пахаваны 729 воінаў 65-й арміі, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне вёсак Давыдаўка, Вялікая і Малая Людзвінаўка, Прасвет, Загор’е, Карані, Горкі. У 1976 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна. У 2005 годзе пасля рэканструкцыі ўсталяваны помнік у выглядзе жалезабетоннай пліты з сілумінавым барыльефам.[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Брацкая магіла аг. Давыдаўка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads