Іпа
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́па — рака ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Remove ads
Назва
Назву Іпа ставяць у адзін шэраг з такімі рачнымі назвамі, як Іпуць (прыток Сажа) і Іпта (прыток Друці)[1][2], пры гэтым назва Іпта выводзіцца ад *Iputa[3].
Усе гэтыя рэкі лакалізуюцца параўнальна недалёка адна ад адной на Падняпроўі (у трохвугольніку Гомель — Рагачоў — Калінкавічы), пры гэтым адна ад адной яны аддзяляюцца буйнымі рэкамі (Сож, Дняпро, Бярэзіна). Такая лакалізацыя дазваляе казаць пра рэгіянальнае гняздо гідронімаў з коранем Ip-, які мог пашырацца пашыральнікам -ut-.
Пашыральнік -ut- дастаткова вядомы ў балцкім (літоўскім) слова- і назваўтварэнні — у гідраніміі, напрыклад, такія літоўскія рачныя назвы, як Girgžduta, Noruta (-ut-a), Augutis, Degutis, Kirkutis, Narutis, Vilnutis (-ut-is), Beržutė, Galnutė (-ut-ė)[4]. Блізкі яму пашыральнік -et-, напрыклад, у гідроніме Снежаць (сустракаюцца на Падняпроўі, на Павоччы, на Падонні), ад Snaig-et-[5].
У неакадэмічных інтэрнэт-публікацыях нярэдка сцвярджаецца сувязь назвы Іпуць з літоўскім upė «рака»[6][7][8]. Але дагэтуль ні на балцкім, ні на шырэйшым індаеўрапейскім матэрыяле не засведчана кораня тыпу *ip- у значэнні «рака». З іншага боку, у балцкай гідраніміі — досыць шырокае фанетычнае вар’іраванне кораня са значэннем «цякучая вада, рака» — ab- (ap-) : ub- (up-), адсюль і гідронімы тыпу Абеста, Апісна, Убарць, Упа, што ўсе значаць «рака» або «рэчанька».
Магчыма, *ip- выкарыстоўвалася для называння «ракі» ў гаворцы падняпроўскіх балтаў, якая да нас не дайшла, апроч як у выглядзе паасобных гідронімаў. У такім выпадку гэта была б адна з лічаных адноўленых лексем, якія генетычна з’яўляюцца балцкімі, але не засведчаныя ў вядомых балцкіх мовах[9].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 109 км. Плошча вадазбору 1010 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Асноўны прыток: Віша (справа). Густата рачной сеткі 0,52 км/км².
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сякерычы Светлагорскага раёна, цячэ па нізінах Гомельскага і Прыпяцкага Палесся, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня Гарбавіцкая. Разводдзе з сярэдзіны сакавіка да першай дэкады мая. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка. Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Схілы даліны спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй да 2,5 м. Пойма нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м. На вадазборы ракі густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў.
Remove ads
Зноскі
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189.
- В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 147.
- K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 623.
- P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 361—364.
- В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 322.
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176, 240—241.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads