Брацлаўскае ваяводства
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацлаўскае ваяводства (старабел.: Воеводство Брацлавское; лац.: Palatinatus Braclaviensis, польск.: Województwo bracławskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — Брацлаў.
Remove ads
Сімволіка
Герб ваяводства меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».
Ваяводская харугва была шэрага колеру з выявай Пагоні ў чырвоным полі[1].
Гісторыя
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле)[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводства перанеслі з Брацлава ў Вінніцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Падзялялася на два паветы: Вінніцкі і Брацлаўскі (апошні складаўся з дзвюх частак уласна Брацлаўскай і Звянігарадскай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы[1].
Ваяводскі соймік праходзіў у Вінніцы. Мясцовая шляхта абірала шасцярых паслоў на Вальны сойм.
Ураднікі
У Сенаце Рэчы Паспалітай Падляшскае ваяводства мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Цікавыя факты
- На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводства нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаіерэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменніка Фёдара Дастаеўскага.[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads