Падолле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падóлле (укр.: Поді́лля) – гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе сучаснай Украіны[1].
Remove ads
Геаграфія
Рэгіён размешчаны на Падольскім узвышшы, ахоплівае практычна ўсю Вінніцкую вобласць, паўднёвыя часткі Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцей, паўночную частку Адэскай вобласці (у раёне горада Балта)[1].
Гісторыя
Да сярэдзіны XIV стагоддзя паўднёва-ўсходняя частка Галіцка-Валынскага княства з цэнтрам у горадзе Бакота на рацэ Днестр мела назву Панізье.
Пасля пераходу рэгіёна ў канцы 1340-х гадоў пад уладу літоўскіх князёў Карыятавічаў (прадстаўнікоў дынастыі Гедзімінавічаў), Падоле ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Карыятавічы не пазней за 1366 год прынеслі васальную прысягу польскаму каралю Казіміру III і, па сутнасці, сталі ўладарамі самастойнага Падольскага княства.
Першай сталіцай княства стаў горад Смотрыч; з пачатку 1370-х гадоў – горад Камянец (цяпер Камянец-Падольскі). Першым уладаром Падольскага княства стаў князь Юрый Карыятавіч.
Пасля 1370 года ў княстве ўсталявалася сістэма дуумвирата, калі суправіцелямі выступалі старэйшы і наступны па ўзросту брат (Юрый – Аляксандр, Аляксандр – Канстанцін, Канстанцін – Барыс, Барыс – Фёдар, Фёдар – Васіль).
У 1377 годзе князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы прызналі васальную залежнасць ад венгерскага і польскага караля Лаяша I. Пасля смерці Лаяша I князі Карыятавічы захавалі васальную прысягу Венгрыі.
З канца 1370-х гадоў Камянец стаў цэнтрам каталіцкай дыяцэзіі, улада якой распаўсюдзілася на ўсё Падолле і суседняе Малдаўскае княства.
Восенню 1394 года паход на Падолле здзейсніў літоўскі князь Вітаўт, які выгнаў адтуль князёў Фёдара і Васіля Карыятавічаў, яны збеглі ў Венгрыю (канчаткова адмовіліся ад прэтэнзій на Падоле ў 1403 годзе).
У 1394–1395 гадах Падолле было падзелена на тры часткі: усход атрымаў Вітаўт, захад – кракаўскі ваявода Спытка Мельштынскі (да 1399 года), астатнія землі далучаны да Польскага каралеўства.
У 1399 годзе Заходняе Падолле было перададзена ў валоданне Свідрыгайлы, які панаваў там да канца 1401 года (дэ-юрэ да 1402 г.). У 1402–1411 гадах Заходняе Падолле знаходзілася пад уладай польскага караля Уладзіслава II Ягайлы. У 1411 годзе, пасля Грунвальдскай бітвы 1410 года, Уладзіслаў II перадаў Заходняе Падолле ў валоданне Вітаўту.
Пасля смерці Вітаўта (1430 г.) і грамадзянскай вайны ў ВКЛ, за Польшчай было замацавана Заходняе Падолле (з гарадамі Камянец, Смотрыч, Червонаград, Скала, Бакота), а за ВКЛ – Усходняе Падолле з гарадамі Брацлаў і Вінніца (Брацлаўшчына).
На тэрыторыі Заходняга Падолля была створана новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка – Падольскае ваяводства з цэнтрам у горадзе Камянец. Тут былі распаўсюджаны палажэнні Едлінскага прывілею 1430 года.
Князь Свідрыгайла пасля 1437 года аб’яднаў Брацлаўшчыну з Валынню. У 1566 годзе ўтворана Брацлаўскае ваяводства, цэнтрам ваяводства намінальна быў Брацлав, але рэальна галоўным горадам з 1580-х гадоў стала Вінніца.
Напярэдадні заключэння Люблінскай уніі 1569 года Брацлаўскае ваяводства было перададзена ў склад Польшчы, пры гэтым на яго тэрыторыі захаваў дзеянне Другі статут ВКЛ.
У 1648 годзе, падчас Паўстання Хмяльніцкага, на тэрыторыі Усходняга Падолля быў сфарміраваны казацкі Магілёўскі (пазней Падольскі) полк. Па Збароўскім дагаворы 1649 года Брацлаўскае ваяводства перайшло пад юрысдыкцыю гетмана Хмяльніцкага, але па Белацаркоўскім міры 1651 года вярнулася пад юрысдыкцыю Рэчы Паспалітай.
У 1672 годзе, падчас Вайны Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672–1676 гадоў, турэцкія войскі захапілі Камянец. Па Бучацкім мірным дагаворы 1672 года Падолле пераўтворана ў правінцыю Асманскай імперыі – Падольскі эйялет з цэнтрам у Камянцы. Частка Усходняга Падолля па гэтым пагадненні апынулася пад кантролем гетмана Правабярэжнай Украіны Пятра Дарашэнка.
Па выніках Карлавіцкага кангрэса 1698–1699 гадоў Падолле вернута пад уладу Рэчы Паспалітай, узноўлены Падольскае і Брацлаўскае ваяводствы.
У 1768 годзе ў горадзе Бар у Заходнім Падоллі сфарміравалася Барская канфедэрацыя.
У выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) тэрыторыі на захад ад ракі Збруч адышлі ва ўладанне Габсбургскай манархіі.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) Падольскае і Брацлаўскае ваяводствы ўвайшлі ў Расійскую імперыю, дзе склалі Брацлаўскую губерню (з 1795 года – Брацлаўскае намесніцтва) і Камянецкую вобласць, рэарганізаваную ў 1795 годзе ў Падольскае намесніцтва. У 1796–1925 гады на тэрыторыі Падолля існавала Падольская губерня[1].
У міжваенны час у Падолле размяшчалася брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле».
Remove ads
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
